Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/160

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

латых рублей. Але для дасягненьня гэтае мэты прышлося павялічыць мытныя пошліны на чыгун,-бяром для прыкладу, - з 5 да 45 кап. золатам. Толькі тады расійская прамысловасьць была даволі «абгароджана», каб францускія, бэльгійскія, ангельскія капіталістыя «пакахалі» Расію.

Хто-ж плаціў гэтыя павялічаныя пошліны? Зразумела, селянін: у кожнай падкове, у кожнай касе, у кожнай сякеры, якія ён купляў, была ўкладзена частка гэтай «протэктарскай» (не для селяніна) пошліны. Але гэтага мала: селянін плаціў ня толькі за сябе, а і за дзяржаву, і за памешчыка. Дзяржава давала заказы фабрыкам і плаціла іх даражэй, чым раней: а грошы браліся з падатку, з сялянскай кішэні. У той самы час сяляне пры вызваленьні атрымалі менш зямлі, чым было пад іх надзеламі за прыгонным правам. У чорназемных губэрнях, дзе зямля была дарагая, у сялян было адрэзана да 30 проц. надзельнай зямлі-бадай што 3-я частка. На так абцятым падзеле селянін гаспадарыць, зразумела, ня мог: яму прыходзілася заарандоўваць часта сваю-ж быўшую зямлю ў памешчыка. Апошні гэтымі адрэзкамі трымаў у мёртвай пятлі селяніна, тым больш, што адрэзаны былі з вялікай здольнасьцю, тыя іменна вучасткі, без якіх селяніну ніяк абыйсьціся было нельга: паша ці дарога на пашу, да вады, луг, лес і т. п. Словам, селянін павінен быў арандаваць сваю-ж быўшую зямлю ў быўшага пана на тых умовах, якія апошні захоча паставіць. Пан карыстаўся тэтым, перш за ўсё, каб здабыць сабе танныя рабочыя рукі: «адрэзкі» аддаваліся, галоўным чынам, за «адпрацоўку»,-за кожную дзесяціну арандаванай сенажаці, селянін павінен быў скасіць дзесяціну, а часамі і дзьве і тры, панскай сенажаці. Потым, узьнімаючы ўжо грашовую арэндную плату, памешчык узнагароджваў сябе за тую дарагоўлю, якую стварала «протэктарская сыстэма». Гэта асабліва практыкавалася на чарназеме, дзе селянін быў продуктатарам збожжа і даарандоўваў зямлю для пасеву: у Саратаўскай губерні, напрыклад, арэндная цана паднялася ў 8-10 разоў у 80-х гадох параўнаўча з 60-мі; нават у Смаленскай губ. яна павялічылася звыш чым у 1½ разы. І гэта пры цане на збожжа, якая зьменшылася: калі раней селянін за дзесяціну павінен быў аддаць пуд жыта, цяпер ён павінен быў аддаць за яе 3 пуды.

Такім чынах падіжэньне цаны на збожжа з усімі сваімі вышікамі значыла, перш за ўсё, іншае, надзвычайнае ўзмацненьне выплатнага ўціску для селяніна. Тое «ўсерасійскае згаленьне», якое зьвязвалі звычайна з неўраджаем і голадам 1891 г., сапраўды было падрыхтованым усім папярэднім дзесяцігодзьдзем. Ужо ў 1884 г. з 9 міліён. сялянскіх двароў Эўропэйскай Расіі 2½ міліёны ня мелі коняй; і гэтае абясконьваньне ішло далей, усё павялічвалася: сяляне Арлоўскай губ. за 11 год (1888-1899) страцілі 20 проц., пятую частку, свае рабочае жы-