Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(гл. стар. 79-80). Расія зрабілася тым, аб чым марыў расійскі памешчык у першай чвэрці сталецьця: жытніцай Эўропы. Але гэта значыла, што добрабыт гэтага памешчыка, а разам з ім і гандлёвай буржуазіі, г. зн. усяго, што камандавала ў прыгоньніцкай дзяржаве, залежаў ад становішча на сусьветным збожжавым рынку. Пакуль былі «моцныя» цэны на збожжа, памешчык і купец адчувалі сябе вельмі добра; чуць паціскаўся фабрыкант, але прамысловая буржуазія пакуль-што магла і паціснуцца: не яе быў час. Але спачатку 70-х гадоў цана на сусьветным збожжавым рынку пачынае «слабнуць». У 1871 г. пуд расійскай пшаніцы пры вывозе заграніцу каштаваў 1 р. 44 к., а пуд жыта 78 к., а ў 1896 г. за пуд пшаніцы давалі ўжо толькі 74 к., а за пуд жыта 54 к.

У гэтых лічбах-уся «філёзофія гісторыі», эпохі Аляксандра ІІІ. У апошняй траціне 19-га веку паўтарыўся той «аграрны крызыс», пад знакам якога адбылося ўсё панаваньне Мікалая І. Але паўтарыўся пры абставінах, куды больш цяжкіх для расійскага сельска-гаспадарчага прадпрыемніцтва, бо ў імпэрыі Мікалая І абмен, гандаль гралі наогул куды меншую ролю, чым у імпэрыі яго ўнука. У 1840 г. Расія ня вывезла і 20 міліён. пудоў збожжа, а ў апошняе пяцігодзьдзе панаваньня Аляксандра ІІІ, яна вывозіла кожны год 440 міліён. пудоў, у 22 разы больш. Увесь «балянс»-прыток грошай з-заграніцы ў краіну-трымаўся цяпер на вывазе збожжа. Зьмяншэньне цаны на збожжа ўдвойчы (для самага дарагога віду збожжа, пшаніцы) значыла, што трэба або ўдвойчы павялічыць расійскі збожжавы вываз, або ўдвойчы скараціць патрэбы тых, у чые кішэні ішло замежнае золата, якое атрымлівалася за збожжа. Ці лёгка было згадзіцца на гэта расійскаму памешчыку і яго сябру-купцу,-зразумее кожны. Трэба было неяк выкручвацца.

Ужо ў 70-х гадох яшчэ ўрад Аляксандра ІІ пачаў прымаць энэргічныя крокі, каб штучна павялічыць прыток золата ў краіну і затрымаць яго адліў. У 1877 годзе пошліну за чужаземныя тавары, якія прывозіліся ў Расію, пачалі браць золатам, а не паперкамі, як раней. З тае прычыны, што курс папяровага рубля быў на ⅓ ніжэй номінальнай цаны, то гэта значыла павышэньне пошлін на ⅓. Расія зноў зварачалася да «протэктарскай сыстэмы», якую яна часткова пакінула ў 1857 годзе. Протэктарства «айчыннай» вытворчасьці дасягла двох мэтаў: па-першае, меней тавараў куплялася заграніцай-туды золата ня выходзіла: Англія ў 70-х гадох прывозіла да нас на 10 міліён. фунтаў стэрлінгаў (каля 100 міліён. залатых рублёу 1914 г.), а ў 80-х ужо толькі на 7¾. А, па-другое, вялікія барышы, забясьпечаныя, дзякуючы протэктарству расійскім прамыслоўцам, прываблівалі грошы з-заграніцы, ужо ў выглядзе капіталу, які ўкладаўся чужаземцамі ў расійскія прадпрыемствы. Да канца 19-га веку расійская прамысловасьць атрымала з-заграніцы, проста і ўскосна, каля паўтара міліярда за-