Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каваным грамадзтвам», зьмяніў не популярнага міністра асьветы Толстого, выпусьціў на волю некалькі чалавек, якіх паліцыя трымала дарма, і падаваў нават цьмяную надзею на нейкую «констытуцыю». Ніякай констытуцыі Аляксандар, зразумела, даваць і ня думаў, калі-б нават Ларыс-Меліков сур'ёзна марыў аб чым-небудзь падобным. Але «адукаванае грамадзтва» злавілася на вуду, і, разявіўшы рот, чакала.

Не знаходзячы апоры ўнізе, бачучы здраду «лібэралаў», народавольцы напружалі апошнія сілы. Жэлябов апошні раз паказаў свае геніяльныя організатарскія здольнасьці. Аляксандар быў абкладзен з усіх бакоў. На аднэй вуліцы яго чакала бомба, на другой - міна. Але цару бы яшчэ раз пашэнціла. 28 лютага 1881 году ён запісаў у сваім дзеньніку, што на пярэдадні заарыштаваны трое самых важных, як відаць, змоўнікаў, «у тым ліку Жэлябов». І ён ведаў гэта імя! Магчыма ён лічыў сябе цяпер у поўнай бясьпецы. Але змова настолькі высьпела, што магла адбывацца і без правадыра. Старонка дзеньніка, адзначаная 1 сакавіка, засталася пустою: увечар гэтага дня панаваў ужо Аляксандар III.

Рабочы рух.

Забойства Аляксандра II-га дорага каштавала «Народнай Волі». Жэлябов і Пероўская, самыя выдатныя па сіле волі і організацыйных талентах члены Выканаўчага камітэту, былі павешаны адразу пасьля 1-га сакавіка, як «царазабойцы», разам з галоўным тэхнікам тэрорыстычнай організацыі Кібальчычам, і рабочым Цімафеем Міхайлавым. Другі Міхайлов, Аляксандар, які, як організатар, ішоў навыперадкі з Жэлябавым, быў арыштаваны яшчэ раней. Члены партыі, што засталіся на волі, былі вельмі слабыя, каб паспрабаваць паўтарыць 1-га сакавіка над Аляксандрам III-м: прайшло 6 год перш, чым сабраўся для гэтае мэты гурток маладых людзей, з А. І. Ульлянавым на чале, але ім ня прышлося пайсьці далей спробы, якая каштавала жыцьця ім усім, а сын Аляксандра II-га застаўся цэлым.

Калі справа йшла толькі аб тым, каб напалохаць Аляксандра I-га, то гэта было дасягнута ў разьмерах, якіх толькі можна чакаць. Новы цар сеў на прастол зусім зьбянтэжаны,-ён плакаў, згаджаўся і з тымі, хто казаў, што трэба даць констытуцыю, і з тымі, хто пераконваў, што ад констытуцыі Расія загіне, даваў самым розным людзям самыя рознастайныя даручэньні, гэтак што бліжэйшыя да яго тады міністры падумалі на час адыйсьці ў бок і вычакаць, пакуль цар апамятаецца. Але ад царскага сполаху было таксама мала сэнсу, як у свой час, у пачатку кіраваньня Аляксандра II-га, ад царскай «добрасьці».

Аляксандар III-ці быў вельмі мала падрыхтаваны да таго, каб стаць на чале імпэрыі з 90-міліёнамі насяленьня. З маленства яго