Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзіўнай сілай дзейнасьці і не належаў да ліку тых, якія дрыжаць і маўчаць... На допытах і судзе ён выказаў найбольшую прысутнасьць духу і спакойную развагу: ён уваходзіў у самыя дробныя дэталі і сьпіраўся з судзьдзямі і пракурорам; у турме ён адчуваў сябе ў нормальным становішчы і момантамі праяўляў вясёласьць».

Адзін з самых выдатных расійскіх змоўнікаў,-у гэтых адносінах побач з Жэлябавым можна паставіць у мінулым толькі Пэстэля,-Жэлябов быў, аднак, куды больш, чым проста змоўнік. Ён надаваў рабочаму руху такое значэньне, як вельмі мала якія народнікі. У Расіі забастоўка ёсьць факт політычны, казаў Жэлябов. Яго заўсёды можна было бачыць ў рабочых гурткох. Ён заснаваў «Рабочую Газэту» і склаў, разам з некаторымі таварышамі, програму рабочых членаў партыі «Народнай волі». У гэтай програме азначана пісалася аб будучым рэспубліканскім ладзе Расіі («царская ўлада ў Расіі замяняецца народакіраўніцтвам»), чаго наагул народавольцы ўхіляліся, не жадаючы адпалохваць буржуазных лібэралаў, абвяшчалася нацыяналізацыя зямлі («уся зямля пераходзіць у рукі рабочага народу і лічыцца народнай уласнасьцю»). Другой сілай, на якую Жэлябов спадзяваўся аперціся, было войска, з якім ён спрабаваў наладжваць сувязі цераз афіцэраў. Тут ужо было не без надзеі на буржуазію, у другіх выпадках гэтая надзея праглядала яшчэ выразьней. Жэллбов раіў ня пісаць аб аграрным пытаньні, каб не адпалохаць лібэральных памешчыкаў («левых земцаў»). Прыгледзіўшыся да програмы рабочых народавольцаў, мы і там знойдзем тое самае. Клясавыя супярэчнасьці сьціраюцца, а рабочым падаецца надзея на «падтрыманьне адзіночных асоб з іншых станаў, людзей адукаваных, якім таксама хацелася б, каб жылося больш вольна і лепей»; «рабочы народ не павінен адкідаць гэтых людзей: выгодна дабіцца пашырэньня волі побач з імі».

Прамежнае становішча народніцкай інтэлігенцыі між буржуазіі і народнымі касамі псавала, такім чынам, усю яе тактыку. Заклікаць проста і адкрыта да масаў супроць усяго старога ладу, кінуць гэту масу на памешчыка і купца, і народавольцы не маглі, ня ўмелі, як ня ўмелі яны ўявіць сабе політычны пераварот бяз удзелу «лібэралаў», без дапамогі буржуазіі. Нічуць не жадаючы быць толькі пудзілам, за дапамогай якога буржуазія можа запалохаць цара да таго, што ён «дасьць констытуцыю», народавольцы на справе далей гэтай ролі пудзіла пайсьці не маглі. У дадатак да ўсяго вышла, што й пудзіла то ня вельмі ўжо баяцца. Цэлы шэраг замахаў на Аляксандра (самым вялікім быў узрыў зімовага палацу, 5-га лютага 1880 году, зроблены рабочым Халтурыным, аб якім нам яшчэ прыдзецца казаць, як аб організатары адной з першых у Расі рабочых організацый) кончыўся няўдачай: цар застаўся цэлы. Ён набраўся адвагі і ўзяўся за сваю любімую мэтоду, за дэмагогію. Пастаўлены ім на чале барацьбы з «крамолай» Ларыс-Меліков, які вешаў так няшчадна, як яшчэ ніхто, пачаў адначасна гульню з «аду-