Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/155

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цара». Выкананьне гэтага сьмяротнага прыгавору Аляксандру ІІ і запоўніла сабою ўсю працу «камітэту» да 1 сакавіка 1881 году. Аляксандар, трэба сказаць, зрабіў усё, каб апраўдаць у вачох кожнага разумнага чалавека такі прыгавор. На «бунтарскі» рух гэты вартны толькі самымі няшчаднымі сын Мікалая Палкіна ўмеў адказаць прасьледваньнямі. Цары, звычайна, «мілавалі» засуджаных-нават Мікалай «памілаваў» дзекабрыстых і петрашэўцаў, мы памятаем, як Аляксандар выперадзіў бацьку: ён павялічыў кары засуджаным па справе 193. Раней ссылалі проста ў Сібір-ён пачаў ссылаць у самыя глухія, бадай бязьлюдныя куткі Сібіры, дзе толькі прывыклыя дзікуны-інародцы маглі жыць, а гарадзян-інтэлігентаў чакала пэўнае гібеньне. А на тэрорыстычныя замахі ён адказаў палявым судом. Пачалі вешаць так, як ні вешаў і Мікалай: з жніўня 1878 году па сьнежань 1879 было пакарана сьмерцю 17 чалавек. Вешалі бяз жадных сур'ёзных довадаў, па простай падазроннасьці, на падставе знойдзенай пры вобыску тэрорыстычнай проклямацыі, напрыклад. Спачуцьцё інтэлігенцыі і часткова нават буржуазіі было цяпер яшчэ больш на баку рэволюцыянэраў, чым у час вялікіх процэсаў. А на шэраг замахаў супроць Аляксандра грамадзтва пазірала з цікавасьцю, як на паляваньне якога-небудзь зьвера. Ад ранейшай-у 60-х гадох - яго популярнасьці цяпер ужо нічога бадай не заставалася.

Але цкаваные, хоць-бы і каранаванага зьвера,-яшчэ не рэволюцыя. Гэта вельмі добра разумеў правадыр народавольцаў, Жэлябов. Гэта была самая выдатная асоба ўсёй народніцкай рэволюцыі. Сын прыгоннага селяніна, які добра памятаў прыгоннае права, - «воля» прышла, калі Жэлябову было 11 год,-потым бедны-студэнт, які цераз шлюб увайшоў у багатую буржуазную сям'ю, Жэлябов у сваёй асобе злучаў усе элемэнты руху: народную масу, інтэлігенцыю і буржуазію. Народнік ён быў з самага пачатку, звычайны, у пэрыод «руху ў народ» вялікай ролі ня йграў, хоць па справе 193 быў прыцягнуты. Але, як організатар змовы, ён адразу стаў на першае месца. Яго дзейнасьць, як члена Выканаўчага камітэту, лепей за ўсё можна ахарактарызаваць словамі яго ворагаў, жандараў: «ён рабіў ува ўсім, як настаўнік, і разглядаў свае абавязкі, як прызваньне, а сваю дзейнасьць, як сьвяты абавязак», - пісаў аб Жэлябаве адзін жандарскі генэрал.-«Ён, бязумоўна, вымагаў, каб кожны падзяляў яго пункт погляду. Калі ў час падрыхтоўчых прац для Аляксандраўскага замаху[1], адзін змоўнік заснуў, змардаваны начной працай, капаючы міны, то Жэлябов зьбіраўся забіць яго з рэвальвэра; ён разглядаў яго, як вінаватага вартавога... імя вялікага організатара зрабілася популярным: гэта быў страшны Желябов, вялікі організатар новых замахаў у мясцовасьцях і ўмовах самых рознастайных і нячуваных. Ён уладаў

  1. Пад Аляксандраўскам хацелі ўзарваць царскі поезд.