Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/154

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з трусасьці лібэралы не адважваліся выступіць. Што буржуазія па сваім клясавым становішчы ня можа выступіць на карысьць народнай масы, што «выраджэньне нацыі» і ёсьць вынік буржуазнай эксплуатацыі, што, словам, рэволюцыю трэба рабіць і супроць буржуазіі, а ня толькі супроць цара, - гэтага народнікі ўпарта не хацелі зразумець, хоць Міхайлоўскі і спрабаваў вытлумачыць ім гэта. Тэрорам спадзяваліся разварушыць буржуазію, вывесьці яе з стану трусьлівага здранцьвеньня, а ўрад спадзяваліся давесьці да такога здранцьвеньня. І ў тым і ў другім памыліліся.

Знадворная гісторыя тэрорыстычнага пэрыоду народніцкай рэволюцыі была гэткая. У 1878 годзе ўтварылася з астач бунтарскіх гурткоў, якія засталіся ад прасьледваньня, таварыства «Зямлі і Волі». Ужо ўтварэньне сакрэтнага таварыства было ўступкай новым умовам. - раней «бунтары» лічылі за зусім не соцыялістычнае ўтварэньне вялікую змоўніцкую організацыю: яны павінны былі дзейнічаць паасобку або невялікімі «грамадамі». Але «Зямля і Воля» яшчэ ня стала азначана на тэрорыстычны шлях: большасьць у ёй складалі «дзеравеншчыкі», якія як і раней стаялі за агітацыю ў народных масах, але толькі іншым спосабам, ня шляхам «хаджэньня у народ», а шляхам асяленьня ў народзе, з мэтай працяглай плянавай рэволюцыйнай апрацоўкі аднэй якой-небудзь мясцовасьці. З асяленьня зноў нічога ня выходзіла, а тэрор напрошваўся сам па сабе: ужо ў красавіку 1879 году «Зямлі і Волі» прыходзілася разьвязваць пытаньне аб замаху на Аляксандра ІІ, прычым прыхільнікі замаху адкрыта заяўлялі, што ён адбудзецца, выкажацца за яго большасьць ці не. «Дзеравеншчыкі» былі так абураныя, што пачуліся галасы: «трэба выдаць». Але выдаваць таварышоў ніхто, зразумела, не пайшоў, замах на Аляксандра зрабіў (Салаўёў) і ён ня ўдаўся, а ў «Лістку Зямлі і Волі» пачалі проста праводзіцца тэрорыстычныя ідэі. Улетку таго самага году адбыўся зьезд, аб якім мы казалі, прычым тэрорыстыя сабраліся спачатку асобна, у Ліпецку, і, пагадзіўшыся там, прыехалі на агульна-партыйны зьезд у Варонеж. Пасьля варонескага зьезду партыя «Зямлі і Волі» распалася: «дзеравеншчыкі» ўтварылі партыю «Чорнага Перадзелу» (г.-зн. агульнага перадзелу ўсёй зямлі-лёзунг зразумелы для сялянства, быў, урэшце, знойдзены), а тэрорыстыя-партыю «Народнай волі», якая адкрыта парвала з народніцкімі традыцыямі. «Народная Воля» не паўставала супроць буржуазіі і эксплёатацыі наагул, а ставіла сабе пэўную задачу-шляхам змовы дамагчыся політычнага перавароту, зьвяржэньня царскай улады і скліканьня ўстаноўчага сойму.

Асяродкам змовы быў «Выканаўчы Камітэт партыі Народнай Волі», які склаўся з некалькіх дзесяткаў найбольш адважных тэрорыстых. Задачу асабістай, так сказаць, барацьбы з уладай Выканаўчы Комітэт узяў непасрэдна на сябе, пастановай 26 жніўня 1879 году ўхваліўшы, «усю сілу (тэрору) накіраваць на адну асобу