Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/153

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

буржуазіі, тае самае буржуазіі, якую соцыялістыя мімаходам лаялі. Гэта было так нечакана, узьнімала такія новыя надзеі, але адначасна вымагала перабудовы ўсяго фронту.

Перабудова патрэбна была тым больш, што народніцкі соцыялізм быў у тупіку. Цяпер, калі паліцыя настаражылася і ў тысячу вачэй высочвала «зладумцаў», ісьці далей ранейшым шляхам пропаганды было немагчыма. Трэба было або скласьці рукі, або прыдумаць якія-небудзь новыя спосабы дзеяньня. Спосабы гэтыя падказваліся агульным сьветапаглядам «бунтароў». Калі рэволюцыю рабілі асобы, якія «крытычна мысьляць», то відочна, што і сіла рэакцыі, сіла ўраду трымалася таксама на асобах толькі іншай уласьцівасьці.

І калі асоб, якія крытычна мысьляць, трэба было ўсяляка павялічваць, то лік рэакцыйных асоб трэба было памяншаць, трэба было іх зьмяншаць, па магчымасьці. Перамена тактыкі ў «бунтароў» і адбілася на пераходзе ад пропаганды да тэрору-да зьнішчэньня асобных членаў ураду і перш за ўсё яго галавы, Аляксандра ІІ.

Буржуазная літаратура, якая спачувала «бунтаром» і адначасна вельмі баялася ўсяго рэволюцыйнага, малявала звычайна справу так, што на терор «бунтары» пайшлі пад уплывам паліцэйскіх прасьледваньняў, - так сказаць, паліцыя «давяла» іх да таго, што яны пачалі страляць на губарнатараў і падкопвацца пад царскія паязды і палацы. Гэтае тлумачэньне вельмі натуральна для буржуазіі, якая пазірае на рэволюцыю, як на нейкую хваробу, як на нейкае пошаснае вар'яцтва, і хоча сабе вытлумачыць: з якой-жа гэта прычыны людзі звар'яцелі? Нам не прыходзіцца ставіць сабе гэтае пытаньне, рэволюцыйны мэтод барацьбы мы лічым зусім нормальным (натуральным), і нам трэба толькі вытлумачыць, чаму-ж людзі выбралі іменна той, а ня іншы рэволюцыйны мэтод. Гэтае тлумачэньне далі самі «бунтары» на тым сваім зьезьдзе, дзе яны пастанавілі перайсьці да тэрору (у Ліпецку, летам 1879 году). Партыя павінна зрабіць усё, што можа,-казаў на гэтым зьезьдзе правадыр новага кірунку «бунтароў» Жэлябов: калі ў яе ёсьць сіла скінуць дэспота шляхам паўстаньня, то яна павінна гэта зрабіць, калі ў яе хапае сілы толькі пакараць яго асабіста, то яна павінна гэта зрабіць, калі ў яе не хапае сілы і на гэта, то яца абавязана хоць голасна протэставаць. Але сілы хопіць, бяз сумненьня, і сіла будзе расьці тым хутчэй, чым больш рашуча мы будзем дзейнічаць. Значыцца, да тэрору «бунтары» перайшлі тады, калі пераканаліся ў немагчымасьці ўзьняць масавае народнае паўстаньне. Той самы Жэлябов, другім разам, у прыватнай гутарцы, выказаў гэтую думку яшчэ і так: «Гісторыя рухаецца страшэнна паволі, трэба яе штурхаць, інакш выраджэньне нацыі наступіць раней, чым апамятаюцца лібэралы і возьмуцца за справу». З гэтага відаць, між іншым, што «народнікі» лічылі лібэралаў здольнымі нешта зрабіць. Толькі