Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лёгка. Вельмі добра азнаёмленыя адносна вайсковай падрыхтоўкі Расіі, ангельцы рыхтаваліся з свайго боку. Калі расійскія гвардзейскія афіцэры ехалі ў Сэрбію, то ангельскія афіцэры-у турэцкую армію, організавалі яе, навучалі, рабілі з туркаў эўропэйскіх салдат. Асабліва важна было, што з Англіі туркі атрымалі зброю апошняга ўзору і баявыя прыпасы ў неабмежаванай колькасьці. Новая турэцкая зброя была ня горшая ад расійскай бярданкі, артылерыя-ж туркаў была ўзброена сталёвымі дальнабойнымі гарматамі, у той час, як расійскія гарматы былі яшчэ медныя, як у прусакоў у 1870 г. Тым часам у нас, разьлічаючы спаткаць за Дунаем неорганізаваную, сяк-так узброеную горду, пусьцілі спачатку больш дрэннае войска, узброенае яшчэ старой стрэльбай,-лепшае трымалася, як мы ведаем, для «саюзьніцы»-Аўстрыі. Вынікам быў шэраг паражэньняў расійскай арміі і ў Балгарыі, і за Каўказам, і ў Малой Азіі, якія каштавалі расійскаму войску вялізных афяр. Прышлося кінуць на поле бою тую лепшую сілу, якая трымалася на выпадак эўропэйскай вайны-гвардзію, грэнадзераў-і толькі за іх дапамогай к пачатку 1878 году, туркі былі зломаны. Расійскае войска, сапраўды, было перад Константынопалем, але ў якім выглядзе! Абарванае, бадай-што босае, бадай без патронаў, зьнішчанае хваробамі, - ад сыпнога тыфусу памерла больш народу, чым было забіта ў баёх. Апошнія рэзэрвы былі патрачаны, а тымчасам эўропэйская вайна якраз насувалася. Гарматы ангельскага флёту абаранялі Константынопаль; адначасна аўстрыйцы, зразумеўшы, куды цаляе Аляксандар І, зразумеўшы, што і іх ён абмануў сэкрэтнай умовай, дзе Расія абяцалася ня йсьці далей Балгарыі, крута павярнулі ад Расіі да Англіі. Зноў, як у 1855 годзе, Аўстрыя мобілізавала сваю армію. А лелшыя сілы Расіі хварэлі на тыфус або ляжалі ў магіле. Прыходзілася зрабіць згоду, не дасягнуўшы мэты.

Цацка, якой хацелі спакусіць капрыснае дзіця-расійскую буржуазію, - была зломана і запэцкана. Дзіця яе не ўзяло, яшчэ больш надзьмула губы. Вайна скончылася, па існасьці, расійскай перамогай,-Расія атрымала Батум, у Азіі, які зрабіўся хутка вельмі важным расійскім портам, і фактычна заняла Балгарыю, якая номінальна (на словах) зьмянілася ў самастойнае княства, толькі князем быў назначаны пляменьнік Аляксандра ІІ, а яго міністрамі былі расійскія афіцэры. Але гэта было так далёка ад надзей, якія абудзіў сам-жа ўрад Аляксандра, што Бэрлінскі конгрэс, на якім была ліквідавана вайна, расійская буржуазія прыняла, як паражэньне і ганьбу. Рэдка калі ўрад Аляксандра ІІ быў непопулярны так, як у гэтую мінуту.

Для рэволюцыйнага руху, прыпыненага вайною, знайшлася глеба, больш лепшай за якую цяжка было, здавалася, уявіць, але зусім ня тая, на якую ён разьлічаў. Дробнабуржуазны соцыялізм спадзяваўся ўзьняць сялянства, яно не кранулася. Але ўрад пачаў паляваць на соцыялістых, і гэта набыло соцыялістым спачуцьцё