Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

падак нападу каго-небудзь на Расію, прыслаць апошняй на дапамогу 200 тысячную армію. Згода гэта была надзвычайна сэкрэтная, у Бэрліне і Пецярбургу аб ёй ведалі толькі 6 чалавек, уключаючы сюды і самога цара, а з другога боку, нямецкага імпэратара Вільгэльма. Яна ніколі ня была надрукавана і была вынайдзена толькі пасьля Кастрычнікавай рэволюцыі 1917 году. Цары ўмелі таіць свае сэкрэты. Адначасна расійскім консулам у Турцыі быў пасланы, таксама, зразумела, зусім сэкрэтна, загад неадкладна пачаць зьбіраць самыя падрабязныя весткі аб турэцкай арміі, у якім яна становішчы, які яе лік, як яна разьмешчана, як напаўняецца запаснымі, словам, да самых нязначных падрабязнасьцяй, да таго, што консулы павінны былі даведацца, дзе жывуць турэцкія батальëнныя і ротныя камандзіры.

З першага разу можа паказацца, што ўжо занадта шмат перасьцярог прымалася,-для чаго-ж? Каб зруйнаваць нейкую няшчасную Турцыю! Але справа ў тым, што Аляксандру, як і яго бацьку, прыходзілася мець справу не з аднэй Турцыяй, і, навучаны горкім бацькаўскім дасьведчаньнем, ён надумаў забясьпечыць сябе з усіх бакоў. Папершае, за сьпіною Турцыі стаяла зноў Англія. Ужо рух расійцаў у Туркестан настроіў ангельцаў вельмі падазрэнна: ад Туркестану-ж рукою падаць да Індыі. А просты шлях з Англіі ў Індыю йшоў, пасьля таго, як выкапалі Суэцкі канал (1870 г.), цераз Міжземнае мора. Спроба Расіі ўмацавацца на берагох гэтага мора, на месцы нехай і бяскрыўднай Турцыі, павінна была давесьці ангельцаў да шаленства. Праўда, на баку ангельцаў ня было цяпер Францыі, пасьля разгрому 1870 году яна і думаць не магла аб ніякай вайне, і, раздушыўшы Камуну, францускія рэакцыянэры гатовы былі лізаць пяты Аляксандру I, які намагаў зруйнаваць Францыю. Але на бок Англіі магла стаць Аўстрыя. Для яе прамысловасьці Балканская паўвыспа і Турцыя былі галоўным рынкам, аўстрыйскія тавары займалі там, пасьля ангельскіх, першае месца, замах расійскага капіталізму на турэцкі рынак быў для капіталізму аўстрыйскага ударам у твар.

З Аўстрыяй Аляксандар пачаў перамаўленьні яшчэ ў тым самым 1873 годзе, і тады з ёю была зроблена згода (конвэнцыя), зноў-ткі, зразумела, зусім сэкрэтная, у агульнай форме. Але калі справа дайшла да падрабязнасьцяй, пачаліся спрэчкі, якія цягнуліся, бадай, чатыры гады і набывалі часамі вельмі гостры характар. У час адной з такіх сутычак Аляксандар І павінен быў пераканацца, што калі Нямеччына й пашле супроць каго 200 тысяч войска на дапамогу Расіі, то ня супроць Аўстрыі. Тады ў Пецярбургу пайшлі на ўступкі, і ў сакавіку 1877 году згадзіліся па такім падзеле Эўропэйскай Турцыі (якая йшла да Дунаю): Аўстрыя займае Босьнію і Герцагавіну, Расія-Балгарыю ад Дунаю да Балкан. Аб замерах Расіі на Константынопаль ад Аўстрыі прышлося