Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

70-х гадоў туркестанскія сарты і узбэкі зрабіліся расійскімі падданымі. Для прыстойнасьці толькі пакінулі двух маленькіх мясцовых князькоў-хівінскага хана ды бухарскага эміра, якія час-ад-часу езьдзілі на паклон у Пецярбург і ўпрыгожвалі сваёй азіяцкай роскашшу ўезды і розныя іншыя цэрэмоніі расійскіх цароў. Заваяваньне Туркестану мела вялізнае значэньне для разьвіцьця расійскай прамысловасьці. Туркестан зрабіўся першай расійскай колёніяй, туркестанская бавоўна ў 1914 годзе задавальняла больш палавіны ўсяе патрэбы ў бавоўне расійскіх паркалёвых фабрык. Але гэтае значэньне Туркестану зразумелі не адразу, спачатку здабыча здавалася нязначнай, і ўрад Аляксандра І цэліў вышэй.

Аляксандар ІІ ніколі ня мог пагадзіцца з тым, што ён падпісаў ганебную для царскай Расіі Парыскую згоду. Ён называў гэта «мінутай трусасьці» і не пакідаў марыць, як з гэтай згодай разьвязацца. Прычынай паражэньня ў 1866 годзе было тое, што расійскі царызм быў тады адзінокім. У яго ня было ніводнага саюзьніка. Аляксандар пастанавіў гэтай памылкі не паўтараць. Спачатку ён трымаўся саюзу з сваім галоўным учарайшым ворагам-Францускай імпэрыяй. Польшча іх пасварыла. Польшча-ж дала новага сябра ў асобе Прусіі; яго пастаноўлена было трымацца моцна. Прусія і Расія былі экономічна ня менш цесна зьвязаны, чым у пачатку XІX веку Расія і Англія. Прусія была галоўным спажыўцом расійскага жыта: прывоз яго ў Прусію за 14 год, з 1861 па 1875 г.г. павялічыўся больш чым у пяць разоў; у той самы час па прывозу ў Расію Прусія стаяла на першым месцы, з яе прывозілася дзьве пятых усіх загранічных тавараў, якія атрымлівала Расія у сярэдзіне 70-х гадоў. Выбар саюзу ня быў, такім чынам, адвольнай справай Аляксандра і яго міністраў, у бок іменна Прусіі іх штырхала экономічная патрэбнасьць. Але ад гэтага саюз бый толькі больш моцны.

У 1870 годзе, у час франка-прускай вайны, Расія зрабіла Прусіі вялікую паслугу: Францыя ўжо зусім змовілася з Аўстрыяй, якую пабілі прусы ў 1856 годзе і якая прагла помсты. Але Аляксандар ІІ мобілізаваў сваю армію, і аўстрыйцы не адважыліся паварушыцца. Дзякуючы Расіі французы былі разьбіты, а Прусія зрабілася Гэрманскай імпэрыяй. Аляксандар рабіў усе гэтыя паслугі, зразумела, не дарма, ад Германіі адразу-ж запатрабавалі платы па прускім вэксалі. Перш за ўсё за яе дапамогай Аляксандар дабіўся у 1871 годзе скасаваньня ганебнага для яго Парыскага дагавору 1856 году. Расія зноў атрымала права будаваць і трымаць вайсковыя караблі на Чорным моры. Але чорнаморскі флёт быў толькі сродкам, мэтай было падпарадкаваньне Турцыі і захоп пратокаў, якія вядуць з Чорнага мора у Міжземнае, гэта знача захоп Константынопалю. І вот, праз два гады, у 1873 годзе Расія зрабіла з Нямеччынай сакрэтную згоду, якой Нямеччына абавязалася, на вы-