Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А гэта быў не адзін такі процэс: у Маскве быў процэс «50», былі і другія. У дадатак начальства, наіўна пераконанае, што інтэлігенцыя пасьля 1863-1866 г.г. канчаткова запалохана, наладзіла гэтыя процэсы публічна, спадзяючыся адразу і паказаць сваю бесстароннасьць, і яшчэ раз напалохаць буржуазію тэорыямі «бунтароў». Але яно павінна было вельмі хутка пераканацца, што грамадзкая думка гэтай буржуазіі іменна на баку «бунтароў», а ні ў якім разе не на баку начальства.

Прамысловы капіталізм у 1861 годзе, як мы памятаем, не атрымаў пэўнае перамогі: ён павінен быў пайсьці на компроміс, на згоду з прыгоньніцкай дзяржавай. Ён не атрымаў зусім вольнага рабочага, не атрымаў поўнай волі і для сябе. Організацыя дзяржавы, у тым ліку організацыя ўсяе народнае гаспадаркі заставаласа ў руках чыноўніцтва-стварэньня і вернага сябры і саюзьніка гандлёвага капіталу. У першую мінуту, асабліва пад уплывам 1863 і 1366 г.г., прамысловы капіталізм супакоіўся, і ня бунтуючы, узяўся за пазьбіраньне. Яму ўсё-ткі было цяпер куды расьці, - мікалаеўская сьцяна была прабіта. Але «вялікія рэформы» былі вельмі вузкай вопраткай, сшытай зусім не на «рост», і буржуазнае грамадзтва хутка зноў адчула сябе цесна. У ім пачало пашырацца глухое незадавальненьне і калі перад ім, змардаваныя турмой (некаторыя прасядзелі па чатыры гады), зьявіліся людзі, па сутнасьці бяскрыўдныя, ня гледзячы на свае страшныя словы, вінаватыя па сутнасьці толькі ў тым, што яны, бяссорамна, лаялі начальства, буржуазнае грамадзтва з пачуцьцём пазірала на іх і ня без зларадзтва на начальства. Што, бач, даскакаліся?

Гэты паварот у настроі «грамадзтва» начальства даўно цьмяна адчувала. Як яно разумела ў свой час, што абманвае селяніна, так дагадвалася яно, што прамысловая буржуазія і цесна з ёю зьвязаная інтэлігенцыя не задаволяцца паўуступкамі «вялікіх рэформаў». Але ў яго гатовы быў падарунак для дзіцяці, якое гатова было раскапрызіцца; гэтым падарункам спадзяваліся адразу асушыць яго сьлёзы і прылашчыць упартую буржуазію моцна і на доўга. Гэтаму падарунку-яго дасталі яшчэ раз з кішэні ў 1914 годзе - было ймя Константынопаль.

Мы памятаем, чым кіравалася замежная політыка Мікалая І: не адчуваючы ў сабе сілы пашырыць унутраны рынак для расійскай прамысловасьці, вызваліць сялян, Мікалай лічыў якраз па сабе задачу заваяваньне замежнага рынку, перш за ўсё на Бліжнім Усходзе. Яго сын, вызваліўшы сялян, але ня зусім, пашырыўшы граніцы ўнутранога рынку, але ня шырока, павінен быў, хацеў ён гэтага ці не, усьвядомліваў ці не, усё роўна, ісьці па сьлядох Мікалая. Спачатку ён выбраў для заваяваньня краі, далёкія, здавалася, ад усіх супраціўнікаў Расіі,-Туркестан, беспасрэднымі суседзямі якога былі кітайцы, афганы, ды бухарцы. Пасьля шэрагу войнаў, вельмі лёгкіх з боку ваеннага для Расіі, к сярэдзіне