Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рабіць? На гэтае «бунтары» не давалі пэўнага адказу. Яны ўсё чакалі «стыхійнага руху», не разумеючы таго, што «стыхійнымі», гэта знача сьляпымі, несьвядомымі, як стыхія, як вада, як агонь, як вецер, назвала народныя рэволюцыі буржуазія, каб іх аславіць. Сапраўды-ж, іменна народныя рухі ніколі ня бываюць сьляпымі. народу патрэбен ясны, выразны, добра зразумелы, лëзунг. Такога лёзунгу «бунтары» ня здолелі адшукаць. Лёзунг «зямля і воля» мала закранаў селяніна, бо яму здавалася, што волю яму ў 1861 годзе ўсё-ткі далі. А зямлю можна было толькі адабраць ад памешчыка, але напасьці на памешчыкаў «бунтары» не адважыліся заклікаць народ. Не адважыліся, бо яны самі былі вельмі блізкія да гэтай клясы: шмат хто з яе паходзіў, другія знаходзілі сабе прытулак у сядзібах ліберальных памешчыкаў і ўсё пакладалі на «лібэралаў» цьмяныя надзеі, хоць усяляк пагарджалі лібэралаў за іх не рэволюцыйнасьць.

Пры такіх умовах казань «бунтароў» ні дала-б вялікіх вынікаў, нават калі-б час быў абраны для яе больш спагадны. Сапраўды-ж, цяпер нават і пугачоўшчына ня здолела-б разварушыць сялянства, бо становішча сялянства ў гэтыя гады не пагоршылася, а наадварот, палепшылася. Як ня быў абрабаваны селянін пры «вызваленьні», скасаваньне паншчыны вельмі адбілася на вытворчасьці яго працы: продукцыя збожжа на душу насяленьня чорназёмных губэрняў павялічылася больш чым у паўтара разы (з двух чвэртак, да трох з палавінаю) для губэрняў стэпавых і паволскіх (куды іменна і хадзілі «бунтары», якіх цягнулі ўспаміны аб Разіне і Пугачове), і нават на высіленым чорназëме Разанскай, Тамбоўскай і т. п. губэрняў да пачатку 80-х гадоў вытворчасьць земляробскай працы працягвала павялічацца. А крыўда, зробленая сялянам 19 лютага, пачала ўжо запамінацца, ды якраз у шмат зямельных усходніх губэрнях, дзе чакалі пугачоўшчыны, адчувалася меней. Простай адозвай да нападу на памешчыкаў і кулакоў, магчыма, удалося-б выклікаць мясцовыя бунты («бунтаром» не удалося выклікаць ні аднаго), але ня было ніякай пэўнасьці, каб у 70-х гадох гэтыя бунты зьліліся ўва ўсерасійскую рэволюцыю.

Даўшы нязначныя вынікі ў тэй масе, якая складалася нібы-та з «уроджаных соцыялістых», «рэволюцыянэраў па прыродзе», хаджэньня ў народ дало зусім нечаканы вынік, выклікаўшы забурэньне сярод буржуазнай інтэлігенцыі. «Хаджэньне ў народ» скончылася масавымі арыштамі і такімі вялізнымі судовымі процэсамі, якіх яшчэ ніколі ня было ў Расіі. Па самым вялізным з іх на лаву падсудных зьявілася 193 чалавекі. Калі-б гэта былі 193 рабочых ці сялян, на гэта яшчэ, магчыма, не зьвярнулі-б увагі: народ, бач, заўсёды ходзіць натоўпамі. Але 193 маладых людзей, якія прадстаўлялі сабой красу тагочаснай маладой інтэлігенцыі, у кожнага з якіх былі таварышы, паклоньнікі, родныя, знаёмыя, гэта павінна было зварухнуць зьверху да нізу ўсё адукаванае грамадзтва.