Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чаецца іменна становішчам, што рабочую клясу робяць рэволюцыйнай іменна об'ектыўныя ўмовы яе існаваньня, гэтага Бакунін, як і ўсе дробна-буржуазныя соцыялістыя, ня бачыў. Для яго, наадварот, расійскі селянін, жабрак, цёмны і невук, зьяўляецца ўроджаным рэволюцыянэрам, уроджаным соцыялістым. Ён бунтуе заўсёды; адбіткам гэтага мужыцкага бунту зьяўляецца разбой, які трэба толькі ўмець выкарыстаць для рэволюцыі. «Калі абодва бунты, разбойніцкі і сялянскі, зьліваюцца, нараджаецца народная рэволюцыя. Гэткія былі рухі Сьценькі Разіна і Пугачова».

Надзеі на аднаўленьне разіншчыны і пугачоўшчыны і пасунулі ў «народ» масы моладзі, якая зьбіралася па-крысе ва унівэрсытэцкіх гарадох, і якой не сядзелася ў пропагандыцкіх гурткох. Гэты вялізны, для свайго часу, рух «у народ», які ахапіў тысячы маладых людзей, быў пачаткам новага рэволюцыйнага ўздыму, аддзеленага шасьці-сямігадовым прамежкам ад разбурэньня каракозаўшчыны і які дасяг свайго росквіту ў «Зямлі і Волі» і ў «народнай волі»-двох рэволюцыйных таварыствах канца 70-х гадоў. На чале ішлі непасрэдныя вучні Бакуніна, якія якраз к гэтаму часу вярнуліся з заграніцы: урад забараніў ім вучыцца ў Швайцарыі, і, гвалтоўна вярнуўшы іх на радзіму, тым самым узмацніў, зразумела, кадры пропагандыстых і «бунтароў».

Бунтарскі рух быў накіраваны непасрэдна ня супроць ураду, а супроць буржуазнага ладу наагул, прычым, няма патрэбы казаць, лад гэты ўяўляўся маладым рэволюцыянэрам ня больш ясна, чым Бакуніну рабочы рух. Пад буржуазіяй разумеліся наагул эксплёататары - рознае начальства і розныя гаспадары. Уяўленьне аб соцыяльных ворагах рэволюцыі, якіх тады мысьлілі, добра адбілася ў вядомай песні-«Отречемся от старого мира» (якая паўстала якраз у канцы таго пэрыоду), дзе ў вадну кучу сабраны і «царь-вампир», і дваране, і багатыя купцы. Усё гэта «зладзеі праклятыя». Політыкай, ва ўласным сэнсе гэта слова, моладзь займалася меней за ўсё,-магчымыя політычныя вынікі рэволюцыі, констытуцыя, парлямант і т. п. прызнаваліся ёю справай проста шкоднай. Гэта-ж набліжала Расію да буржуазнай Эўропы, а тая была мала рэволюцыйна, як мы бачылі, іменна з прычын свае буржуазнасьці.

«Бунтары» брэдзілі прыкладамі Разіна і Пугачова, нават накіроўваліся знарок у тыя месцы, дзе прайшла разіншчына і пугачоўшчына, але рэволюцыя, якую яны несьлі ў народ, вельмі адрозьнівалася ад гэтых народных рэволюцый старога часу. Тыя былі вельмі вузкія па сваіх задачах, але іменна дзякуючы гэтай вузасьці вельмі азначаныя; яны, асабліва пугачоўшчына, былі накіраваны да аднае мэты, зьнішчэньня памешчыка. «Бунтары» не зрабілі ні аднэй спробы накіраваць рух супроць якога-небудзь азначанага ворага. Яны гаварылі аб несправядлівасьці буржуазнага ладу наагул, аб прагласьці і жорсткасьці эксплёататараў; народ слухаў іх з цікавасьцю, але чакаў,-што-ж далей? Што трэба