Перайсці да зместу

Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бэрне, потым Жэневе яны ня толькі знаходзілі вольна лаўрыцкую і бакуніцкую літаратуру, але маглі ўваходзіць у непасрэдныя зносіны з правадырамі, слухаць лекцыі Лаўрова, быць на сходах, дзе гаварыў Бакунін. Паміж «лаўрыстымі» і «бакуністымі» адбываліся заядлыя спрэчкі, якія раз дайшлі да грудак, і перамагалі, як відаць, бакуністыя. Паветра тагочаснай Эўропы было насычана рэволюцыяй.

Рабочы рух 60-х гадоў, які паслужыў глебай для першага інтэрнацыяналу, падаваў вялізныя надзеі. У Францыі «другая імпэрыя» трэскала па ўсіх швох; Наполеон III ішоў на ўступкі, але яны ўжо нікога не задавальнялі. Зямля скрозь трэслася, адчувалася набліжэньне чагосьці вялізнага. Здарэньні набывалі характар, які крыху напамінае 1914 год і наступныя гады, толькі куды ў меншых разьмерах. Улетку 1870 году справа дайшла да вайны паміж Францыяй і Прусіяй,-вайны, распачатай пад рознымі прычынамі, але якая па сутнасьці ішла з-за таго самага Саарскага вугольнага раёну, аб якім усе цяпер ведаюць, дзякуючы вэрсальскай згодзе. І старая прамысловасьць Францыі, ні маладая прамысловасьць Нямеччыны, якая толькі што пачала разьвівацца, не маглі абыйсьціся без саарскага вугля. Францыя была разьбіта. Сам Наполеон ІІІ трапіў у палон да немцаў, Парыж быў абложаны і захоплены, і сярод парыскага насяленьня, зморанага голадам і недахватамі, раззлаванага подлай прагласьцо буржуазіі, якая пачала вымагаць з беднякоў прасрочаныя пазыкі, кватэрную плату і г. д., ледзь змоўклі стрэлы,-выбухнула паўстаньне, гадавіну якога мы ўжо цяпер сьвяткуем (18 сакавіка 1871 году). Парыская камуна пражыла толькі два месяцы. Але гэтыя два месяцы кіраўніцтва сапраўднага народу, рабочых, рамесьнікаў, дробнай інтэлігенцыі, пасьля звыш дваццацігадовай (з 1848) дыктатуры буржуазіі, былі сапраўднай вясною эўропэйскага рэволюцыйнага руху.

На расійскую рэволюцыйную моладзь 70-х гадоў Парыская Камуна зрабіла незапомнае ўражаныне. Яна, гэта моладзь, лічыла сябе простымі наступнікамі парыскіх барыкад. «Мы працуем на сваёй радзіме для тае самае вялікае мэты, для дасягненьня якой загінула ў 1871 годзе на барыкадах Парыжа столькі вашых братоў, сёстраў, бацькоў, сыноў, дочак і сяброў», - чытаем мы ў адрасе, пасланым у 1871 годзе ад імя одэскіх рабочых францускім рабочым. - «Ваша праўда была, калі ў 1871 годзе вы гаварылі, што б'ецеся за ўсё чалавецтва». Што парыская рэволюцыя была разьбіта, гэта нічуць не палохала: страшыдла капіталізму адразу не паваліш. Пры тым рэволюцыя павінна была перамагчы не на Захадзе Эўропы, а іменна ў Расіі: наконт гэтага ў Бакуніна даўно ўжо было гатова тлумачэньне. Рабочыя Эўропы, згодна яго думкі, занадта абуржуазіліся з прычыны добрага заработку і сякой-такой адукацыі: тут «рабочы люд адрозьніваецца ад буржуазнага люду толькі становішчам, нічуць ня кірункам. Што кірунак азна-