стрыяй Расіі, дзе Мікалай пасадзіў яго ў Шлісэльбург, а Аляксандар другі саслаў у Сібір, адтуль Бакуніну ўдалося ўцячы ў 1861 годзе, некаторы час падзяляў надзеі шмат якіх тагочасных інтэлігентаў, што ў Расіі воля можа прысьці з «гары». Расправа Аляксандра II з палякамі ў 1863 годзе вылечыла яго ад гэтых ілюзій. А ўдзел у заходня-эўропэйскім рабочым руху- пераважна італьлянскім і швэйцарскім, канчаткова павярнуў яго на шлях рэволюцыі, дзе ён быў ужо ў 1848 годзе. Натураю ён быў, аднак, рэволюцыянэрам, заўсёды, якія-б ілюзіі ім ме уладалі. Бакунін быў народнік у больш простым сэнсе, чым Лаўров: для яго народ, народная маса былі простай крыніцай рэволюцыі. Народу ня трэба ніякіх асоб, якія крытычна мысьляць. «Вучань народ?-пытаўся Бакунін,-гэта было-б вялікім глупствам. Народ і сам лепей нас ведае, што яму трэба. Наадварот, мы павінны ў яго павучыцца і зразумець сэкрэт яго жыцьця і сілы, — сэкрэты, ня мудрыя, праўда, але недасяжныя для ўсіх, хто жыве ў так званым адукаваным грамадзтве».
Значыцца, пропаганда не патрэбна. «Ня вучыць мы павінны народ, а бунтаваць. Але народ бунтаваў заўсёды. Бунтаваў дрэнна, паасобку, няплённа. Трэба зрабіць так, каб бунты ў яго ўдаваліся, трэба ўнесьці ў неўпарадкаванае бунтарства плян, сыстэму, організацыю». Тут асобы, якія крытычна мысьляць, толькі-што прагнаныя ў дзьверы, зварочаюцца ў вакно. Хто-ж гэта будзе організаваць рэволюцыю? Зразумела, інтэлігенты, «адданыя, энэргічныя інтэлігентныя асобы, асабліва шчырыя, неганарлівыя і не марнаслаўныя сябры народу, здольныя служыць, пасярэднікамі паміж рэволюцыйнай ідэяй і народніцкімі інстынктамі». Гэтыя асобы, праўда, павінны складаць «ня армію рэволюцыі,-арміяй павінен быць заўсёды народ,-а нешта накшталт революцыйнага галоўнага штабу». Але-ж штаб кіруе арміяй. Спэцыялістыя рэволюцыі-профэсыянальныя рэволюцыянеры і павінны былі даць «камандны склад» рэволюцыйнага народу. Скуль возьмуцца гэтыя спэцыялістыя? У Заходняй Эўропе яны існавалі ўжо цэлымі пакаленьнямі, галоўным чынам у італьлянскіх, часткова і францускіх, па тайных таварыствах. У Расіі Бакунін больш за ўсё разьлічаў на «пісьменны сьвет беспардонных юнакоў», гэта знача, проста кажучы, на студэнцтва. І ў гэтым яго была праўда.
Студэнцтва хвалявалася і пасьля 1866 году; матэрыяльныя ўмовы яго існаваньня нічуць не зьмяніліся. Што ні год, то адбываліся «унівэрсытэцкія непарадкі» з-за організацыі грамадзкай сталоўкі, бібліотэкі, касы ўзаемадапамогі і т. п. Але рэволюцыйныя цэнтры, падобныя да каракозаўскага гуртка, утвараліся сярод усеагульнай запалоханасьці і разброду з вялікай труднасьцю. Найбольш энэргічная частка моладзі выяжджала заграніцу, дзе адчувалася лягчэй, іншыя мімаволі, напрыклад, жанчыны, якіх ня пускалі ў расійскія унівэрсытэты. Тут, у Швэйцарыі, у Цурыху,