Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Народніцкі сьветапагляд афарбоўвае ўвесь рэволюцыйны рух семідзесятых-васьмідзесятых гадоў, а ў дзевяностых ён робіцца асновай програмы аднэй з двох вялікіх рэволюцыйных партый - партыі соцыялістых-рэволюцыянэраў. Патрэбен быў кастрычнік 1917 году, каб усе зразумелі, што соцыялісты-рэволюцыянэры-таксама буржуазная партыя, ня гледзячы на ўсю сваю рэволюцыйнасьць. Але «Исторические письма» Лаврова сказалі аб гэтым даўным-даўно. Вось чаму «народніцтва» так мала захапляла народ, рабочых і сялян. А калі яно прайшло, урэшце, на вёску, то лепей за ўсіх зразумеў яго там кулак-вясковы дробны буржуа. Усё гэта цяпер ясна ўсім. Але калі вышлі «Исторические письма», гэтага не разумеў ніхто. Марксызму тады ў Расіі зусім не ўпаміналі: Соцыялістымі людзі рабіліся не таму, што ім была відочна гістарычная няўхільнасьць соцыялізму, а таму, што ім было сорамна эксплёатаваць чужую працу, рабіліся пад уплывам асабістага моральнага перакананьня. Такім людзям тэорыя «асоб, якія крытычна мысьляць», вельмі добра тлумачыла ўсю справу.

Але калі тэорыі Лаўрова леглі ў васнову народніцкай програмы на доўгія гады, то тактыка народніцкай рэволюцыі была выпрацавана не Лаўровым. Апошні, ня гледзячы на тое, што царскі урад знайшоў яго вартым ссылкі, забараняў яго творы і г. д., быў у жыцьці самым мірным і скромным габінэтным вучоным. Рэволюцыйная дзейнасьць малявалася яму ў выглядзе выключна пропаганды. Асобы, якія крытычна мысьляць, што шляхам навучаньня і прыкладу плодзяць другіх асоб, якія крытычна мысьляць, усё ў большым і большым ліку, усё ў больш шырокіх колах народнай масы,-вот як разумеў Лаўров дзейнасьць рэволюцыянэра. Пад уплывам яго кніг і ўзьнікаюць пакрысе ў Пецярбургу і провінцыі гурткі пропаганды: гурток Чайкоўскага (нядаўняй галавы «Архангельскага ўраду»), гурток Долгушына і інш. Пра першы з іх яго сапраўдны правадыр, выдатны потым анархісты кн. Крапоткін, кажа, што спачатку гэты гурток ня меў у сабе нічога рэволюцыйнага». Даўгушынцы заклікалі «давесьці, што мы шчырыя, што наша вера гарачая і наш прыклад зьменіць твар зямлі». Усё гэта перад тварам тэй грубай сапраўднасьці, якую прадстаўляла сабою рэакцыя, што панавала пасьля 1866 году, падобна было больш да казані першых хрысьціян перад рымскай імпэрыяй, чым на рэволюцыйны народны рух. Рэволюцыйнай моладзі патрэбна было ня гэта, і калі яе настаўнікамі ў тым, як трэба разумець жыцьцё, былі Лаўров і Міхайлоўскі, то настаўнікамі таго, што трэба рабіць, як дзейнічаць, былі іншыя людзі, перш за усё быў Бакунін.

Бакунін, з моладу артылерыйскі афіцэр, які зрабіўся эмігрантам яшчэ задоўга да сьмерці Мікалая І (раней Герцэна), які заграніцай быў адным з правадыроў нямецкай рэволюцыі 1848 году, які трапіў потым у аўстрыйскую турму і які быў выданы Аў-