Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дачныя, якія ня крычалі «ура», калі расстрэльвалі і вешалі палякоў, і якія не захапляліся халопска кожнай «рэформай», міласьціва падаранай свайму народу Аляксандрам ІІ. У ліку гэтых людзей быў профэсар вайсковай акадэміі палкоўнік Лаўров, які тады ціха займаўся філëзофіяй і матэматыкай. Ссылка яго скалыхнула, прымусіла задумацца над грамадзкімі пытаньнямі і зрабіла пакрысе з спакойнага матэматыка самага ўплывовага расійскага публіцыстага пасьля Чарнышэўскага, самага вялікага прадстаўніка расійскага дробна-буржуазнага соцыялізму, які Лаўров, можна сказаць, стварыў, як цэлую зграбную сыстэму. Праўда, з тае прычыны, што Лаўрову вельмі хутка прышлося перайсьці на становішча Герцэна, уцякаць заграніцу, яго творы ў поўным выглядзе зрабіліся даступны шырокаму колу чытача толькі пасьля яго сьмерці (у 1900 г.). Але, папершае, гурткі перадавой моладзі ўмелі даставаць і нелегальную загранічную літаратуру. А, па-другое, асноўныя думкі Лаурова, на колькі іх можна было падаваць «цэнзурна», здолеў пашырыць пасьлядоўца Лаўрова вельмі таленавіты крытык і публіцысты Міхайлоўскі.

Першы свой твор, аднак, Лаўров пасьпеў выдаць яшчэ ў Расіі. Гэта былі «Исторические письма», артыкулы, якія здаваліся сухімі, навуковымі і тэорытычнымі: дзеля таго, што пры гэтым пад ім» ня было подпісу Лаўрова, цэнзура іх прапусьціла. Тым часам моладзь чытала іх з прагай, для яе яны зрабіліся свайго роду эвангельлем. Чаму-ж яна навучылася з гэтых пісьмаў?

Лягчэй за ўсё гэта зразумець параўнаўшы «лаўрызм» з «марксызмам». Для марксыстага ў аснове ўсёй гісторыі ляжаць, усю гісторыю робяць народныя масы, працоўныя масы, рабочыя, сяляне. Робяць яны гісторыю сваёй фізычнай, вытворчай працай. Вытворчая праца і ёсьць той фундамант, на якім будуецца ўся рэшта-дзяржава, літаратура, навука, мастацтва і г. д. Ад таго, як організавана вытворчасьць, з чаго і як зроблен фундамант, залежыць уся будова: у фэўдальнага грамадзтва, у аснове якога ляжыць дробная вытворчасьць, - адна форма дзяржавы, адна навука, адно мастацтва; у прамыслова-капіталістычнага грамадзтва-усë гэта іншае. Для Лаўрова ў аснове ляжыць тое, што думаюць ня масы, а «асобы, якія крытычна мысьляць», г. зн. інтэлігенцыя. Гісторыя для яго сама па сабе ніякага сэнсу ня мае. Сэнсу ёй надае той, хто яе вывучае,-сам гісторык. Ад таго, якія мэты ён сабе ставіць, які яго ідэал, залежыць і яго разуменьне гісторыі. «Калі мысьліцель верыць у сучаснае ці будучае рэальнае ажыцьцяўленьне свайго моральнага ідэалу, то ўся гісторыя для яго грудуецца каля здарэньняў, якія падрыхтоўваюць для яго гэтае ажыцьцяўленьне», кажа Лаўров.

Само па сабе зразумела, што калі гэты «мысьліцель» - жывы чалавек, а ня сухое паленца, ён ня можа абмежавацца адным разважаньнем над гісторыяй, ён пастараецца надаць ёй свой ідэал,