правільна: аб нацыяналізацыі прамысловасьці проклямацыя ня кажа, бо яе аўтары, як відаць, падзялялі агульную тады памылку, што ў нас няма яшчэ буйнай капіталістычнай прамысловасьці. Але, наагул, «Маладая Расія» у шмат чым зьяўляецца выдатным праракаваньнем, тым больш выдатным, што яе аўтарам, як відаць, зусім невядома была заходня-эўропейская комуністычная літаратура тых дзён,-нават «Комуністычнага маніфэсту» яны ня ведалі.
Але з студэнцкага гуртка вышла ня толькі першая соцыяльна-рэволюцыйная адозва: з такога самага гуртка вышаў і першы соцыяльна-рэволюцыйны вялікі ўчынак, першая справа расійскай рэволюцый 60-х гадоў. Пасьля 14 сьнежня інтэлігенцыя ў Расіі ні разу не бунтавала практычна, увесь яе бунт быў на словах і на паперы. Бунтаваў селянін, на гэтым сялянскім бунце засноўваліся падзеі інтэлігенцыі, але як яна экономічна жыла працай сялянскіх рук, так і політычна яна разьлічала ў барацьбе з самадзяржаўем на мужыцкую сякеру. Рэволюцыйнае студэнцтва 60-х гадоў першае парвала з гэтай панскай прывычкай. Гурток, які ўтварыўся ў Маскве каля Каракозава, спачатку таксама абмяжоўваўся непасрэдна соцыялістычнымі марамі, - аб організацыі грамадзкіх фабрык, майстэрняў і т. п. Але яго правадыр хацеў якой-небудзь сапраўднай рэволююцыйнай справы. Як і Пэстэль, ён разумеў, што зьвяржэньне самадзяржаўя неадлучна ад пагібелі самадзержцы. Толькі ў Пэстэля пагібель Аляксандра І і ўсіх Романавых складала частку вялізнага рэволюцыйнага пляну, які ён спадзяваўся выканаць з 40 тысячамі салдат; Каракозаву-ж прышлося гэтай часткай і абмежавацца, бо ў яго, апрача пары ўласных рук, ніякай сілы пад загадам ня было. 4 красавіка 1866 году ён страляў у Аляксандра ў Пецярбургу, у летнім садзе, але няўдачна: цар застаўся цэлы. Каракозов быў, як казалі тады, катаваны, засуджаны і забіты.
Няўдачны замах Каракозава даў багаты матэрыял для царскай дэмагогіі. Каракозов быў дваранін, а чалавек, які хваліўся, што ён прыпыніў руку «царазабойцы», і, у кожным выпадку, памагаў арыштаваць Каракозава, быў селянін. Адразу скрозь затрубілі, што паны, каб упомсьціцца за вызваленьне сялян, хацелі забіць цара, а вызвалены царом селянін яго выратаваў. З усіх бакоў пасыпаліся прывітальныя адрасы, якія на ўсе лады захапляліся «цудоўным выратаваньнем». А пад шум «народнага абурэньня», пачаўся шалёны белы тэрор. Людзей пачалі заарыштоўваць і высылаць такімі масамі, як ні было з часоў змовы дзкабрыстых. Жорсткі «вешальнік» Мураўёв быў назначан пецярбурскім дыктатарам. Тое, што засталося яшчэ ад дробна-буржуазнага політычнага руху, было цяпер дабіта, невялікі лік часопісаў, якія яшчэ не абарвалі заветы Чарнышэўскага, былі забаронены; высылаліся людзі ў ссылку, якія ня мелі нічога агульнага ня толькі з рэволюцыйным соцыялізмам, але і з «Велікарусам», людзі проста пара-