Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

каторыя тавары, якія каштуюць вельмі дорага, бо перавозка на конях з аднай краіны у другую каштавала надзвычайна дорага. Гэтыя суадносіны захаваліся і да гэтых час. Нават ня лічачыся з тэй дарагоўляй, якая асталявалася цяпер з прычыны вайны, праехаць на фурманцы з вакзалу да сябе дахаты заўсёды каштавала адносна куды даражэй, у некалькі дзесяткаў раз даражэй, чым каштуе пераезд такой самай адлегласьці па чыгунцы.

Значыцца, паўтараю, пакуль ня было чыгунак, да тых пор ядыным вагодным і танным шляхам зносін было мора, і вялікую колькасьць тавараў можна было перавозіць толькі морам, і гэтым тлумачыцца, чаму прамысловасьць і гандаль раней за ўсё пачалі разьвівацца ў тых эўропэйскіх краёх, якім мора найбольш даступна. Раней за ўсё пачынаюць разьвівацца краі, што мяжуюць з Міжземным морам, берагі якіх зрэзаны гэтым морам, Грэцыя ды Італія, потым, у найбольшы час, такія краі, як Англія, раскінутая на выспах, як Голяндыя, якая так цесна зьвязана з морам, што месцамі яе зямля ледзь вытыркае з-пад мора, раней яна была морскім дном. А другая частка нядаўна параўнаўча была заліта морам, дзякуючы чаму там мора і сухаземе заўсёды чаргуюцца. Расія была вельмі абдзелена морам. Сярэдняя Расія, дзе, галоўным чынам, разьвівалася расійская гісторыя, знаходзіцца вёрст за 600-800 ад бліжэйшага мора. Прычым самыя блізкія да яе моры, усходняя частка Бальтыцкага мора і Белае мора, затока Паўночнага Ледаватага акіяну, зімой убіраюцца ў лёд і недаступны для плаваньня. Не замярзае Чорнае мора на поўдні Расіі, але яно ад сярэдняй Расіі далей усіх, ужо не за 600-800, а больш як за 1000 вёрст. Праўда, на поўдзень Расіі ідзе некалькі вялікіх рэчак - Дняпро, Дон, Волга, але рэчкі гэтыя, папершае, зімою замярзаюць, а, падругое, на галоўнай з іх, што йдзе к Чорнаму мору, на Дняпры, ёсьць парогі, якія заўседы перашкаджаюць судаходзтву, а самая большая з Волга, вядзе ня ў мора, а у возера, якое хоць і называецца Касьпіцкім морам, за яго значную велічыню, але з яго нікуды выхаду няма.

Усё гэта прывяло да таго, што ў сярэдняй Расіі гандаль, а з ім і прамысловасьць, разьвівалася, як і расійскае зямляробства, куды цлжэй, чым у іншых краёх. Расіі цяжэй было, у гэтых адносінах пачаць, але калі яна пачала, то яна, як мы угледзім далей, пашла нават хутчэй іншых краін, бо зьяўленьне гандлю і прамысловасьці выклікае новыя й новыя посьцехі навукі і тэхнікі. Гэта надзвычайна прысьпяшае гаспадарчае разьвіцьцё і дае магчымасьць чалавеку ня толькі з посьлехам абараняцца ад неспагадных прыродных умоваў, але і перамагаць прыроду. Прыкладам таго, як гэта робіцца, мы і скончым даную частку нашай гутаркі.

Паўночная частка Афрыкі, як вядома, занята няплоднай пустыняй Сахарай, і, пакуль там жылі вандроўныя арабы, ніякае зямляробства бадай ня было магчыма, месцамі толькі, дзе выпадкова была вада, утвараліся базы. Але іх было вельмі мала. Калі Паўноч-