Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шліся людзі, якія не маглі і не хацелі чакаць; яны выпусьцілі адозву, куды больш рэволюцыйную, чым «Да сялян» Чарнышэўскага, і якая йшла пры тым сваімі лёзунгамі куды далей.

Гэта былі аўтары прокламацыі «Да маладой Расіі», якія вышлі з шэрагаў тагочаснага студэнцтва. Тагочаснае студэнцтва на было такога складу, як цяперашняе. Буржуазных сынкоў у ім было мала, бо купцы яшчэ ня бачылі патрэбы аддаваць дзяцей ва унівэрсытэт, а дваранскія дзеці яшчэ аддавалі перавагу вайсковай службе. Галоўную масу студэнцтва складалі дзеці другараднага чыноўніцтва, а самай дзейнай і працаздольнай часткай былі сэмінарыстыя, дзеці вясковых папоў, дыяканаў, часамі і дзякоў, якія праходзілі духоўную школу, семінарыю, але замест таго, каб самым зрабіцца папамі і дыяканамі, пайшлі ва унівэрсытэт. Гэта была моладзь бадай жабрацкая,-шмат якія семінарыстыя прыходзілі ў Маскву трымаць акзаміны пехатою за соткі вёрст,-энэргічная, працавітая, і вельмі раззлаваная. Баючыся вынікаў уласных «рэформ», баючыся тато, што яны занадта демократызуюць грамадзтва, зьмяшаюць усе станы, урад Аляксандра ІІ штучна стараўся замацаваць унівэрсытэт за прывілейнымі клясамі, ня ніжэй сярэдняга чыноўніцтва; для гэтага ён павялічыў плату за вучэньне і зьменшыў лік стыпендый, якія раней іменна бедным і давалі магчымасьць вучыцца. На гэтай глебе пачаліся ў Маскве, і, асабліва, у Пецярбургу студэнцкія непарадкі, якія канчаліся арыштамі і ссылкамі. Гэта давяршыла ўтварэньне ў студэнцкіх колах рэволюцыйнага настрою.

З студэнцкага гуртка і вышла проклямацыя «Маладая Расія». Яе галоўнай рысай, якая больш за ўсё напалохала сучасьнікаў, нават такіх, як Герцэн, было вымаганьне «неадкладнай рэволюцыі, рэволоцыі крывавай і няўмольнай, рэволюцыі, якая павінна зьмяніць радыкальна ўсё без выключэньня, асновы сучаснага грамадзтва і зьнішчыць прыхільнікаў цяперашняга парадку». Проклямацыя канчалася заклікам: «Няхай жыве соцыяльная і дэмократычная рэспубліка расійская». Герцэн супакоіў сваіх чытачоў, што пачуўшы гэтыя словы, расійскі народ і не падумае «схапіцца за сякеру». Што цераз 50 год народ схопіцца пры гэтым лëзунгу за стрэльбы і кулямёт і зробіць з прыхільнікамі цяперашняга парадку», г.-эн. буржуазнага ладу, іменна тую расправу, якой пагражала «Маладая Расія», гэтага Герцэн не прадбачыў. Але апрача прарочага прадказаньня формы будучага перевароту і яго м з ты, проклямацыя цікава яшчэ тым, што яна таксама правільна прадбачвае і шмат якія паасобныя меры РСФСР. Так, «Маладая Расія» вымагае дарэмнага навучаньня у школах усіх ступеней, поунага і бязумоўнага роўнапраўства жанчын. соцыялізацыі зямлі. зьнішчэньна прыватнага гандлю, «гэтага узаконенага зладзейства» і організацыі грамадзкіх крамак. Усё гэта. аж да прызнаньня гандлю супроцьграмадзкай спекуляцыяй, адгадана вельмі