Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лавек будучыны ў Расіі-мужык, якраз таксама, як у Францыі - работнік».

Гэтая думка, ўпяршыню выказаная Герцэнам, што расійская грамада ёсьць не гарантыя ад рэволюцыі ў Расіі, як думалі славянафілы, а, наадварот, довад таго, што іменна ў Расіі павінна пачацца соцыялістычная рэволюцыя, моцна асела ў сьвядомасьці расійскай інтэлігенцыі 60-70 гадоў. Выдатны публіцысты наступнага за Герцэнам пакаленьня, Чарнышэўскі, які сам належаў ужо да дробна-буржуазнай інтэлігенцыі (ён быў сын сьвяшчэньніка ў г. Саратаве), спрабаваў давесьці яе навуковымі і філёзофскімі довадамі. Пачатак разьвіцьця і канец, гаварыў ён, заўсёды бываюць падобныя адзін да аднаго: чалавецкае грамадзтва пачалося комунізмам і павінна да комунізму прысьці. У Расіі гэты пачатак, з прычыны павольнасьці яе разьвіцьця, затрымаўся да XІX веку, але гэта зусім ня значыць, што нам ня прызначана ўбачыць канца. Наадварот, мы яго ўбачым скарэй: гісторыя, як бабулька, вельмі любіць маладзейшых унукаў». Гэта нічога, што мы не перажылі прамежнага пэрыоду паміж першабытнай грамадой і соцыялістычнай комунай, што ў нас ня было капіталізму, як у Заходняй Эўропе (Чарнышэўскі і яго сучасьнікі блыталі капіталізм з прамысловым капіталізмам, г.-зн. частку прымалі за цэлае; дзеля таго, што прамысловы капіталізм у сярэдзіне XІX веку быў яшчэ ня вельмі ў нас прыметным, то ім і здавалася, што пэрыод капіталізму ў Расіі яшчэ не пачаўся, а што ў нас ужо 200 год існуе капіталізм гандлёвы, гэтага яны не заўважылі). Краі, якія пазьней другіх пачынаюць сваё экономічвае разьвіцьцё, прабягаюць затое ўвесь шлях разьвіцьця куды хутчэй, пераскокваючы, так сказаць, цераз цэлыя пэрыоды. Так і Расія можа пераскочыць капіталістычны пэрыод і трапіць адразу ў соцыялістычны.

Чарнышэўскі ўяўляў сабе гэту соцыялістычную рэволюцыю Расіі даволі яшчэ выдаленай. На практыцы, а ня ў тэорыі, ён схіляўся больш да політычнай дэмократыі,-ён стаяў у цэнтры «велікарусцаў», а «Велікарус» зварачаўся да «адукаваных кляс» і марыў аб устаноўчым сойме. Пасьля сялянскіх забурэньняў 1861 году сам Чарнышэўскі знаходзіў магчымым зварачацца да сялян; ён склаў для апошніх проклямацыю (адну з першых у Расіі, калі ня лічыць пугачоўскіх маніфэстаў), якую яму не ўдалося пашырыць. Ня гледзячы на гэта, за гэту прокламацыю Чарнышэўскага выслалі на катаргу. А з тае прычыны, што на судзе доказаў, што проклямацыю напісаў іменна Чарнышэўскі, было мала, ужылі падлог і ману. Аляксандар І аб усім гэтым добра ведаў, і, тым ня менш, прыгавор зацьвердзіў. У гэтай прокламацыі Чарнышэўскі не заклікаў сялянства да безадкладнага бунту: што добрага, пісаў ён, у адным сяле бунт падняць, калі ў другіх яшчэ не гатовыя. Ён радзіў сялянам толькі організавацца, рыхтуючыся да паўстаньня ў будучыне ў добрую мінуту. Але сярод яго пасьлядоўцаў знай-