Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/136

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Герцэн, як на Захадзе Маркс і Энгельс, а ў нас пазьней Плеханов, зьяўляецца довадам, што зусім ня трэба пахаджэньнем належаць да тае ці іншае грамадзкае клясы, каб зрабіцца выказьнікам імкненьняў і надзей гэтае клясы. І Маркс і Энгельс нарадзіліся ў буржуазных сем'ях, што не перашкаджала ім зрабіцца заснавальлікамі пролетарскага соцыялізму. Плеханов быў сын памешчыка, што не перашкодзіла яму зрабіцца роданачальнікам рабочага соцыялізму ў Расіі. Для пашырэньня якой-небудзь ідэі важна, у якіх колах яна пашыраецца, хто зьяўляецца яе пасьлядоўцам, а ня тое, у чыёй галаве яна зарадзілася. І Маркс, і Энгельс, і Плеханов ня былі рабочымі, але ўплыў мелі толькі на рабочых, буржуазія іх навукі ня прыняла. Герцэн быў сын багатага памешчыка і сам багаты чалавек; гэта адбілася на шмат якіх яго поглядах, тлумачыць шмат якія яго памылкі. У час сялянскай рэформы, напрыклад, ён, як адзначалася, наіўна верыў у сумленнасьць Аляксандра ІІ і яго супрацоўнікаў. Верыў, што тыя сапраўды хочуць вызваліць сялян ня ў дужках. Ён пісаў Аляксандру і яго жонцы пісьмы наконт гэтага і выабражаў, што гэтыя пісьмы маюць нейкі ўплыў. Але ён быу жвавы і чулы чалавек. У 1848 годзе ён быў у Парыжы; малюнак барацьбы францускага пролетарыяту з капіталам, асабліва расстрэл парыскіх рабочых у чэрвені гэтага году зрабілі на яго незапомнае ўражаньне. За такія мінуты ненавідзяць дзесяць год, помсьцяць усё жыцьцё,-пісаў Герцэн аб чэрвенскіх расстрэлах.-Гора тым, хто даруе такія мінуты». Гэтыя мінуты і зрабілі яго соцыялістым, але соцыялізм пролетарыяту, рэволюцыйны комунізм быў занадта далёкі і чужы для гэтага заможнага пана. Дробна-буржуазны соцыялізм быў усё-ткі бліжэй і больш зразумелы. Герцэн і зрабіўся прарокам дробна-буржуазнага соцыялізму ў Расіі.

«Жыцьцё расійскага народу да гэтых час абмяжоўвалася грамадой; толькі з боку адносін да грамады і яе членаў прызнае ён за сабою правы і абавязкі, - пісау Герцэн францускаму гісторыку Мішле ў 1851 г.-Па-за грамадой усё яму (расійскаму народу) здаецца заснаваным на гвалце». «Грамадніцкая організацыя, хоць і моцна пахіснутая, утрымалася супроць умяшаньня ўлады; яна шчасьліва дажыла да разьвіцьця соцыялізму ў Эўропе. Гэта акалічнасьць вельмі важная для Расіі». «З усяго гэтага вы бачыце, якое шчасьце для Расіі, што сельская грамада не загінула, што асабістая ўласнасьць не раздушыла ўласнасьці грамадзкай; якое гэта шчасьце для расійскага народу, што ён застаўся па-за рознымі політычнымі рухамі, па-за эуропэйскай цывілізацыяй, якая, бяссумненна, падкапала-б грамаду і якая цяпер сама дайшла ў соцыялізьме да самаадмаўленьня. Мы, расійцы, якія прайшлі цераз заходнюю цывілізацыю (г.-зн. расійская інтэлігенцыя, хоча сказаць Герцэн), мы ня больш, як сродак, закваска, як пасярэднікі наміж расійскім народам і рэволюцыйнай Эўропай. Ча-