Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

віцца соцыялізм. У сваім разуменьні соцыялізму інтэлігенцыя йшла не ад вытворчасьці, а ад разьмеркаваньня ўласнасьці. Але разьмеркаваньне ўласнасьці ёсьць другарадная адзнака, гэтае разьмеркаваные залежыць ад організацыі вытворчасьці. Мы толькі-што бачылі, што і грамадзкае земляробства паўстала на аснове лесавага, лядавага земляробства (астачы самай старажытнай дафэўдальнай грамады і знойдзены былі ў нас там, дзе гэтае земляробства ўтрымалася да нашых дзён, у Архангельскай губ. і ў Сібіры), г. зн. на падставе пэўнай вытворчасьці. Соцыялістыя 60-70 гадоў, зразумела, ня марылі аб аднаўленьні лядавага земляробства, гэта было-б занадта дзіўна. Проста, яны не разумелі, што паміж грамадой і першабытнымі формамі земляробства можа быць якая-небудзь сувязь.

На існаваньне грамадзкага земляробства ў Расіі, як на факт вельмі важны, які адрозьніваў Расію ад іншых эўропэйскіх краін, зьвярнулі ўвагу ўпяршыню ў 40-х гадох, пад уплывам заходня-эўропэйскіх дасьлядоўцаў: дробнабуржуазны соцыялізм у Заходняй Эўропе, які хаваўся за астачы грамады, якія захаваліся яшчэ ў некаторых месцах, бачачы ў іх заруку якогасьці вялікага будучага. Ална эўропэйская краіна хвалілася гэтымі астачамі перад другімі. У германскіх краёх іх было больш, чым у Францыі, радзіме соцыялізму, і вот немцы з гонарам глядзелі на французаў, тыя, бач, толькі бэйсаць умеюць аб соцыялізьме, а ў нас-то ён ужо ёсьць. Але калі адзін нямецкі падарожнік Гакстгаўзен, заехаў у Расію, то ён убачыў, што тут ня толькі астачы грамады захаваліся, але яна проста пануе па ўсёй Велікарусі. Ён зьвярнуў на гэта ўвагу сваіх маскоўскіх знаёмых. Тыя прышлі ў захапленьне: вось яна дзе, абяцаная зямля соцыялізму. Расіі прызначана абнавіць сьвет. Адных гэта напоўніла нязвычайным нацыянальным гонарам, яны пачалі пазіраць на Расію і на славянскія краі наагул (там скрозь астач грамады было больш, бо яны перажылі пэрыод бадзяжнага земляробства, параўнаўча, менш даўна), як на нейкіх выбраньнікаў, ад якіх пойдзе выратаваньне «згнілога» Захаду (да ліку «ранаў» апошняга яны залічалі і «пролетарыяцтва»). Прычым у гэтым асьвятленьні Расія паказалася ім вельмі добрай з усіх бакоў, і расійская простанародная вопратка, і тое, што расійскі селянін ня голіць барады і г. д. Словам, усё, апрача самадзяржаўя Мікалая, а іншыя згаджаліся нават і з ім. І ўва ўсякім выпадку ўсе згаджаліся з царскай уладай наагул. Гэты кірунак у расійскай літаратуры атрымаў назву славянафільства («славяналюбства»). Гэтыя былі пераконаны, што Расіі революцыі ніякай ня трэба,-яна й так добрая. Але для другіх, больш рэволюцыйна настроеных, грамада зьяўлялася довадам, што ў Расіі соцыялістычная рэволюцыя больш магчымая і больш блізкая, чым дзе-б то ні было. Да гэтага кірунку належаў перш за ўсё Герцэн.