Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вытворчасьці, да тых часоў, калі кожны працаваў паасобку, рабочы ня марыць. Дробны буржуа марыць іменна аб гэтым-аб тых добрых часох, калі ў кожнага была свая хатка, свая кароўка, свае курачкі і качачкі; для яго выгодна зьнішчыць капіталізм, а пад капіталізмам ён цьмяна разумее іменна буйную вытворчасьць. Тое, на чым рабочы спадзяецца заснаваць соцыялізм, для дробнага буржуа-пудзіла; гэту бяду-буйную капіталістычную вытворчасьць-ён спадзяецца як-небудзь пазбыць; дробна-буржуазная соцыялістычная літаратура ў Расіі запоўнена сьмешнымі спрэчкамі аб тым, будзе ў нас капіталізм, ці не. І кожны добры дробна-буржуазны капіталісты павінен быў верыць, што ў нас капіталізму быць ня можа. Фабрыка-вогнішча пролетарскага соцыялізму - здавалася яму жахлівым месцам, якое губіць здароўе і жыцьцё насяленьня. А ідэалам яго была ў Расіі сельская грамада.

Сельская грамада існавала скрозь на Эўропе ў сярэднія вякі, г. зн. год 500-600 назад, і зьяўляецца астачай першабытнага, бадзяжнага, лесавага земляробства. Ворань «выдзіралі» з-пад лесу супольна; натуральна, што ўся «дзярэўня» і ўладала ачышчанай зямлëй супольна. З тае прычыны, што ўгнаеньне плодапераменнай сыстэмы і т. н. не ісвавала, усе апрацоўвалі зямлю аднолькава, сеялі адно й тое самае, жалі ў адзін і той самы час, то першабытную вёску лёгка было падзяліць на роўныя долі. Потым пераходзілі на новую «дзярэўню». Там паўтаралася тое самае. Як усталяваўся фэўдальны лад (гл. стар. 28 і наст.), памешчык выціскаў дадатковы продукт адразу з усяе дзярэўні; гэта яму было выгадна, і ён падтрымліваў грамадзкія парадкі ўжо штучна і пасьля таго, як бадзяжнае земляробства зьмянілася пакрысе аселым. Потым памешчыку здавалася, што гэта яны і выдумалі грамадзкае земляробства, і гэты пункт погляду прайшоў у навуку. У 60-х гадох профэсары з памешчыкаў даводзілі, што сельская грамада ў Расіі паўстала у ХVІ-XVІІ вякох пад ціскам начальства. Гэта, зразумела, няпраўда, глупства, грамада ў нас, як і ў Заходняй Эўропе. (Англіі, Нямеччыне, Швэйцарыі; у апошняй астачы яе дажылі таксама да нашых дзён), астача глыбокай старыны. Але з соцыялізмам або комунізмам яна ня мае нічога супольнага, - гэта відаць з першага погляду. Комунізм організуе вытворчасьць. У сельскай грамадзе ніякай супольнай вытворчасьці няма і ніколі ня было. Кожны селянін працуе на сваім шнуры самастойна, тое, што ён зьбярэ, належыць яму, а ня йдзе ў агульны кацёл. Нават роўнасьць надзелу не абавязковая. У руках адной сялянскай сям'і магло сабрацца некалькі шнуроў. Але гэтыя шнуры не належалі ёй назаўсёды: зямлю маглі перадзяліць, і яе шнуры маглі дастацца другім, а яна атрымае новыя.

Вось гэтая адсутнасьць асабістай і прыватнай сталай уласнасьці на зямлю, гэтыя перадзелы зямлі ў вачох дробнабуржуазнай інтэлігенцыі былі парукай, што з грамады можа разь-