Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

больш уваходзіў у смак дэмагогіі і ў самой Расіі гэта царская дэмагогія мела болей посьпеху.

У самой Расіі шырокая публіка ня была, зразумела, пасьвечана ў перагаворы царскай дыплёматыі з Францыяй, Аўстрыяй, Прусіяй і г. д. Гэта публіка чытала ў газэтах грозныя, як ёй здавалася, ноты Наполеона ІІІ, ангельскага міністра Россэля ды іншых, бачыла вайсковыя падрыхтаваньні, ад сябе дадавала тысячу баек; як усіх абываталяй, ня лёгка можна было пераканаць, што на Расію рыхтуецца новая навала «двунадзесяці языков», як у 1812 годзе. і калі навала не адбылася, а польскае паўстаньне было задушана, нас лёгка было пераканаць, што ўсяму гэтаму прычынай мудрасьць і цьвёрдасьць цара Аляксандра і яго міністраў. Барацьбу з няшчаснымі польскімі партызанамі выстаўлялі, як вайну з якой-небудзь вялікай дзяржавай. У газэтах штодзень друкаваліся вайсковыя сводкі, у якіх важна паведамлялася аб бітвах, у якіх з расійскага боку быў забіты адзін казак і т. п. У дробнай буржуазіі вельмі моцны абароньніцкі патрыотызм, і гэта зразумела: дробны ўласьнік шмат церпіць ад непрыяцельскай навалы, вайна выганяе яго з яго маленькага кутка, непрыяцель спаліць хату, зарэжа карову, абрабуе, адным словам. У дробнабуржуазных краінах абароньніцтва заўсёды красуе, прыклад-Францыя: і на гэту вудачку дробнага буржуа лягчэй за ўсё злавіць. Царскія публіцыстыя (цяпер і самадзяржаўю публіцыстыя патрэбны былі) вельмі добра умелі йграць на гэтай струне рускага дробнага буржуа. Асабліва адрозьніваўся Катков, рэдактар і выдавец «Московских Ведоностей», які тады толькі пачынаў сваю кар'еру першага чорнасоценнага публіцыстага ў Расіі. У 1863 годзе ён яшчэ ўмеў злучаць патрыотызм і лібералізм, што асабліва прыцягвала тагочаснага чытача, які яшчэ марыў тайком аб констытуцыі і які ганараваўся «вялікімі рэформамі» і адначасна карожыўся, што мы не дамо сябе паляком у крыўду: патрэбна будзе, усю Эўропу шапкамі закідаем. І вот, Герцэн страціў тры часткі сваёй популярнасьці затое, што заступаўся за палякоў, а Катков гэту популярнасьць набыў. Той, хто захапляўся толькі політычным рухам,-публіка «Велікоруса»,у патрыотычным чадзе запомніў на час нават аб констытуцыі, успомніў толькі пазьней. А на рэволюцыйных позыцыях засталася толькі тая частка дробнай буржуазіі, якая ўжо тады ўсвоіла сабе ідэал соцыялізму.

Дробна-буржуазны соцыялізм родзіцца на тэй глебе прыгнечаньня і абгаленьня дробнаўласьніка вялікім капіталам, аб якой гаварылася вышэй, якая ляжыць у падставе ўсёй дробна-буржуазнай рэволюцыйнасьці. Дробны буржуа ненавідзіць капітал і каліталістага часамі ня менш, чым рабочы, але ненавідзіць інакш. Рабочы імкнецца стварыць грамадзкі лад, які-б адпавядаў буйнай вытворчасьці, створанай капіталізмам. Працуюць усе супольна, і ўласнасьць павінна быць супольная; але аб звароце да дробнай