Перайсці да зместу

Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

такой бадзёрасьці, што ён кінуў усякую думку аб уступках. «Мяцеж» пастанавілі задушыць самымі жорсткімі мерамі. Пасьля ня менш фальшывай, чым усе папярэднія міласьці, амністыі, да паўстаўшых пачалі няшчадна ўжываць кару сьмерці. У Вільно быў пасланы адзін з самых рэакцыйных памочнікаў Мікалая І-Мураўёв-яшчэ да гэтага празваны «вешальнікам». Ён цалком апраўдаў гэту даную яму наперад мянюшку, але і ў Варшаве, дзе камандаваў генерал не з такой вялікай рэпутацыяй, вешалі ня меней. Польшча і суседнія з ёю быўшыя польскія губэрні былі запоўнены расійскім войскам, і хутка на кожнага «мяцежніка», узброенага паляўнічай стрэльбай, прыходзілася тры расійскіх салдаты з добрымі стрэльбамі. Калі пры гэтым з паўстаньнем вазіліся ўсё-ткі больш году, то ў гэтым вінавата была «ненадзейнасьць» расійскага каманднага складу, але цяпер ужо зусім з іншых мотываў: шмат каму было спакусна зрабіць сабе кар'еру ў гэтай лёгкай вайне, і яны знарок не «дабівалі» польскіх партызанаў, пакідаючы сотку-другую на развод; тыя зьяўляліся кадрам для новага атраду, і гульня пачыналася нанава.

Другая польская рэволюцыя была ўрэшце задушана, і ў Польшчы пачалася дзікая рэакцыя. Кіраўніцтва Паскевіча здавалася паляком раем, параўнаўча з тым, што надышло цяпер. Раней польскіх дзяцей гвалтоўна вучылі расійскай мове, цяпер польскім дзецям забаранялі гаварыць паміж сабою папольску. Польскай школы быць не магло, была толькі расійская школа, а ў расійскім скарбовым будынку нельга было гаварыць на крамольнай польскай мове. Тысячы чыноўнікаў-хабарнікаў, прагнаных з Расіі, зьявіліся цяпер у Польшчы і заняліся «абрусеньнем». Палякі, якія і раней ненавідзелі расійцаў, цяпер пачалі яшчэ і пагарджаць імі, ім пачынала здавацца, што ўсе расійцы прадажныя душы, якія за грошы гатовы на ўсё. Але абуржуажаны ўрад Аляксандра ІІ ўсё-ткі і паразумнеў, параўнаўча з мікалаеўскімі часамі. Мікалай пакладаўся выключна на бізун і штых.-яго сын павёў больш хітрую політыку. Ён папрабаваў раскалоць польскую народную масу, падкупіўшы міласьцямі сялянства. У «царстве» сяляне былі вольнымі яшчэ з часу Наполеона І, але зямлі яны тады не атрымалі; цяпер ім далі зямлю, адабраную ад памешчыкаў, прычым выдаткі на «выкуп» узяла на сябе дзяржава. У заходніх губэрнях, закранутых рэволюцыяй, дзе сяляне былі вызвалены ў 1861 годзе, але па агульнарасійскім спосабе, гэта знача з вялікім іх абрабаваньнем, «устаўныя граматы» былі перагледжаны і моцна зьменены на карысыць сялян. Надзеі Аляксандра зрабіць такім шляхам польскага халопа надзейным халопам расійскага цара ня мелі посьпеху, пераход значнай часткі зямлі ў рукі сялян толькі даў лішні штыршок экономічнаму разьвіцьцю Польшчы, і яна ўсё-ткі засталася самай рэволюцыйнай акраінай імпэрыі цароў. Але ўся спроба паказала, што Аляксандар з лёгкай рукі 19 лютага ўсё больш і