Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

апошніх, ён і падумаў, разам з сваім братам Канстантынам Мікалаевічам, якога ён назначыў намесьнікам замест Горчакова, меру ўжо зусім провокацыйную. Тады ня было яшчэ ўсеагульнай вайсковай павіннасьці, а час ад часу рабіліся рэкруцкія наборы. Дык вот, на 1 студзеня 1863 году ў Польшчы быў абвешчан рэкруцкі набор, прычым заўчасна было ўхвалена «забрыць лоб» усім маладым людзям, якія вылучыліся сваім рэволюцыйным настроем. На шчасьце гэтых маладых людзей, пляны «добрага» цара сталі вядомы раней часу. Рэволюцыйная моладзь, пастаўленая перад выбарам-ці быць замурованым у расійскія казармы, ці ўзяцца за зброю ў якасьці польскіх салдат, выбрала апошняе. Прызначаныя ў набор маладыя людзі ўцякалі ў лясы і ўтваралі там узброеныя атрады. Так пачалася другая польская рэволюцыя.

На першы погляд яна была яшчэ больш безнадзейнай, чым першая. Цяпер у палякоў ня было сваёй рэгулярнай арміі, увесь край быў заняты расійскім войскам. Польскія атрады, разрозьненыя, дрэнна узброеныя, маглі весьці толькі партызанскую барацьбу, але, папершае, само расійскае войска было ня так ужо бязумоўна надзейным: цэлы шэраг афіцэраў, абураных дваістай політыкай Аляксандра, выказваў спачуцьцё паляком, некаторых з іх расстралялі, каб падтрымаць дысцыпліну, затое другія, асабліва палякі пахаджэньнем, зьбеглі ў атрады паўстаўшых і зрабіліся іх камандзірамі. А потым павядзеньне Наполеона ІІІ, які формальна, быў у гэты час у саюзе з Аляксандрам, рабілася ўсё больш падазроным, ён і далей прасіў за палякоў і падбіваў на тое сваіх ранейшых саюзьнікаў-Англію і Аўстрыю. Царскі ўрад пачынаў баяцца; яму ўжо здавалася паўстаньне тэй коаліцыі, якая прымусіла яго пакласьці зброю пад Севастопалем, і ён рыхтаваўся пайсьці на ўступкі. Міколі яшчэ расійская буржуазія ня была так блізка да жаданай констытуцыі, як у гэту мінуту. Міністру Валуеву было загадана распрацаваць плян прыцягненьня да прац дзяржаўнай рады гласных толькі што ўведзеных земскіх сабраньняў.

Страх быў заўчасным. У расійскай арміі «революцыйная зараза» (на якую вельмі разьлічалі і палякі) не пайшла далей некаторай часткі афіцэрства. Салдаты пазіралі на палякоў, як на кожнага іншага ворага, і сумленна ўзяліся зьнішчаць «драпежнікаў», як называлі яны польскія партызанскія атрады. Англія і Аўстрыя вельмі дрэнна паддаваліся ўмаўленьням Наполеона ІІ і далей «дыплëматычнага», гэта знача папяровага і слоўкага, умешваньня ня йшлі. Наадварот, Прусія, як раней зацікаўленая ў тым, каб Польшча не паўстала, перайшла на бок Аляксандра яшчэ больш рашуча, чым гэта было ў 1831 г. Яна прапанавала цяпер Расіі ўжо ня ўскосную дапамогу прыпасамі і т. п., як тады, а зусім простую і непасрэдную, - прапанавала сваю армію для засьмірэньня польскай рэволюцыі. Гэта перш за ўсё так напалохала Аўстрыю, што тая зусім адмовілася ад дапамогі Наполеона ІІІ. Аляксандру-ж гэта прыдало