Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Італіі, дзе ў гэты час з некалькіх дробных дзяржаваў складалася адзінае Італьлянскае каралеўства, пры тым за дапамогай іменна Наполеона ІІІ, то надзеі дробна-буржуазнай польскай масы за дапамогай Францыі дамагчыся зьвяржэньня расійскага ўціску будуць зусім зразумелыя.

Аляксандар ІІ ані ня думаў уступаць паляком. Бачачы, як узьняў супроць сябе Мікалай усіх сваім палачным кіраўніцтвам, сваёй грубасьцю, яго сын, чалавек ня дурны, сьцяміў, як некалі Аляксандар І пасьля Паўла І, што трэба падлізацца да грамадзтва. Ён стараўся быць ласкавым і ветлівым у абыходжаньні, усім стараўся сказаць што-небудзь прыемнае, стараўся паказаць, што ўсё ў Расіі залежыць ад яго. Так, вызваленьне сялян малявалася, як справа выключна царскай міласьці, хоць сам-жа Аляксандар добра разумеў, што сялянам даюць ня тое, што ім трэба, што іх абманваюць, і, падрыхтоўваючы ўсеміласьцівейшы маніфест, адначасна падрыхтоўваў усё на выпадак заспакаеньня няўхільнага, паводле яго ўласнай думкі, бунту абманутых сялян. Якраз таксама адносіўся ён і да палякоў. Рэжым Паскевіча быў паслаблены, улада намесьніка крыху абмяжована (Паскевіч ужо памёр да гэтага часу і намесьнікам быў другі генэрал Горчаков), адначасна Аляксандар і думкі не дапускаў, што яго ўлада ў Польшчы або ў Расіі можа быць абмежавана. На пачцівыя просьбы расійскай буржуазії аб констытуцыі ён даваў даволі ветлівы адказ, часамі, аднак, высылаючы занадта дакучлівых прасіцеляў. Але калі польская дробная буржуазія пачала рэволюцыйныя маніфэстацыі, яго адказ быў кароткі: першая маніфэстацыя была расстрэлена. Гэта здарылася бадай адначасна з выданьнем маніфэсту 19 лютага 1861 году, і, як абухом па лобе, стукнула тых наіўных людзей, якія давалі веры дабраце Аляксандра ІІ. У іх ліку быў і Герцэн, які шчыра верыў да тых час, што Аляксандар можа зрабіцца сапраўдным, а ня ў дужках, вызваленцам Расіі, і які зварачаўся да яго з адпаведнымі пісьмамі. Можна сабе ўявіць, што сказаў-бы Герцэн, калі-б ведаў сэкрэтны загад «добрага цара» бомбардаваць Варшаву на выпадак паўтарэньня «непарадкаў». Усьміраць паўстаньне за дапамогай бомбардоўкі гарадоў, ні разьбіраючы вінаватага і невінаватага, гэты спосаб вынайдзен зусім не маскоўскім генерал-губарнатарам Дубасавым, які ў 1905 годзе бомбардаваў Прэсьню, а самым «царом-вызваленцам»; толькі апошні ня меў выпадку ажыцьцявіць пагрозу.

Пры нежаданьні цара аслабляць самаўладзтва ў Польшчы і аслабленай адначасна ўладзе яго агента, намесьніка, атрымлівалася нешта накшталт провокацыі: польскае грамадзтва хвалявалася ўсё больш і больш і то там то тут натыкалася на расійскія штыхі і бізуны. Аляксандар, зразумела, і самому сабе не прызнаваўся, што ён провокуе палякоў фальшывымі ўступкамі. Яму польскі рух здаваўся справай злоўмысных агітатараў. Каб вылавіць гэтых