Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

са школы Наполеона І, была небясьпечным супраціўнікам. Першае наступленьне расійскага войска на Варшаву кончылася няўдачна. Толькі за дапамогай прусакоў, якія забесьпячалі расійскую армію порахам, харчамі, перавознымі сродкамі, удалося Мікалаю саўладаць з польскай рэволюцыяй пасьля 8-месячнай барацьбы.

Заўладаўшы Варшавай (у жніўні 1831 году), Мікалай зьнішчыў польскую констытуцыю, намесьнікам з неабмежаванымі поўнаноцтвамі зрабіўся новы заваявальнік Польшчы, фэльдмаршал Паскевіч. У Польшчы пачалі пашыраць праваслаўе, самадзяржаўе і народнасьць (зразумела, расійскую). Для гэтага аддавалі сконфіскаваныя ў палякоў маёнткі расійскім афіцэрам, гвалтам абарачалі ў праваслаўе вуніятаў, якія яшчэ засталіся ў Польшчы ад ХVІІ веку (гл. вышэй стар. 64), гвалтам навучалі ў школах расійскай мове і г. д. Усім цяжарам гэта навалілася іменна на дробную буржуазію. Вялікія паны-земляўласьнікі або выехалі заграніцу, карыстаючыся тым, што Польшча была падзелена паміж трыма дзяржавамі, і ў шмат якіх багатых памешчыкаў былі маёнткі адразу і ў Расіі, і ў Аўстрыі, і ў Прусіі; або зрабіліся прыдворнымі Мікалая, заняўшы ў Пецярбургу важныя пасады на царскай службе. Але дробнай «шляхце», дробным памешчыкам, незаможным гарадзянам ня было куды дзецца ад Паскевіча і яго казакоў ды жандараў. Адначасна экономічна Польшча хутка разьвівалася, дзякуючы іменна сувязі з Расіяй, больш дакладна, з тымі заходнярасійскімі губэрнямі, якія ўтвараліся з руінаў быўшай Польска-Літоўскай дзяржавы; гэтыя губэрні былі вельмі добрымі рынкамі для фабрык «царства Польскага». Як ні стараўся Паскевіч зрабіць непраходную мяжу паміж Расійскай Польшчай і Заходня-Эўропэйскімі краямі, якія яе акружалі, гэта было немагчыма проста па географічных умовах: «царства» клінам уціналася паміж Прусіяй і Аўстрыяй, пагранічныя краіны якіх былі заселены часткова тымі самымі палякамі. Пры такіх умовах зносіны цераз граніцу адбываліся штодзенна, і польскія «эмісары» з заграніцы заўсёды праходзілі ў межы «царства». Рэволюцыйны рух, які замёр у Расіі, у Польшчы і ня спыняўся ні на мінуту.

Севастопальскае паражэньне Мікалая, якому нават у Расіі, як мы памятаем, шмат хто цішком радаваўся, паляком павінна было здацца зарою вызваленьня. У Польшчы ведалі, што пераможнік Расіі, францускі імпэратар Наполеон ІІІ, марыў аб аднаўленьні імпэрыі свайго дзядзькі, Наполеона І. Але ў гэту імпэрыю калісьці ўходзіла і «герцогства Варшаўскае». Яно было ў ня меншым заневальненьні Наполеона І, чым пазьней «констытуцыйная» Польшча ў Аляксандра І. Але гэта ўжо ўсё запомнілася: пасьля Мікалая і Паскевіча эпоха Наполеона здавалася залатым векам. Калі дадаць, што Наполеон ІІІ сапраўды праяўляў інтарэс да палякаў, гаварыў аб іх і ў час перамаўленьняў аб Парыскай згодзе (гл. стар. 84) і пры асабістых спатканьнях з Аляксандрам ІІ, што ў гэты самы час адбываўся моцны нацыянальны рух у суседняй Нямеччыне ды ў