Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/128

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цыйнай сілай. Але калі дробны буржуа даволі адукаваны, яго ня так лёгка абмануць, і ён добра бачыць, у кожным разе, свайго бліжэйшага ворага, ад якога ён, вот іменна дробны буржуа, пакутуе больш за ўсё. Для дробна-буржуазнай інтэлігенцыі ў Расіі з часоў «вялікіх рэформаў» такім бліжэйшым ворагам была прыгоньніцкая дзяржава.

У Францыі канца XVIIІ веку такая самая дробная буржуазія запатрабавала перш за ўсё «політычнага» перавароту. З абвашчэньнем рэспублікі яна пачала расколвацца, і людзі, якія марылі йсьці далей політычнай волі і грамадзянскай роўнасьці, загінулі ад рукі рэволюцыйных дробных буржуа, якія рашчысьцілі тым дарогу рэакцыйнай буйнай буржуазіі. У нас, у Расіі, было інакш. Дробна-буржуазныя дэмократы, пажаданьні якіх ня йшлі далей устаноўчага сойму, былі і ў нас. Іх ідэі адбіліся ў лістку «Велікорусс», які выдаваўся (сэкрэтна, нелегальна, зразумела) у Пецярбургу ў 1861 годзе. Каля «Велікорусса» гуртавалася больш заможная частка дробна-буржуазнай інтэлігенцыі, блізкая да сапраўднай буржуазіі. «Велікорусс» пагражаў узброеным паўстаньнем, але, па існасьці, з куды большым здавальненьнем абышоўся-б больш мірнымі сродкамі, падаўшы, напрыклад, адрас цару аб скліканьні народных прадстаўнікоў. На моладзь і больш бедных «розначынцаў» гэта мела малы ўплыў, і сапраўдная політычная дробнабуржуазная рэволюцыя выбухла ў пачатку 60-х гадоў не ў самай Расіі.

У Польшчы абурэньне ціскам самадзяржаўя ўзмацнялася ўсёй сілай нацыянальнай ненавісьці прыгнечанага народу да чужаземнага ўраду, які ўціскаў яго. Польшча, як катаржнік, прыкаваны ланцугом да другога катаржніка, хоцькі-ня-хоцькі падзяляла ўсе лёсы Расіі, аж да імпэрыялістычнай вайны 1914 году, калі яна вынесла больш за ўсіх. Разгром дзекабрыстых закрануў і яе: у палякоў былі свае сэкрэтныя таварыствы, зьвязаныя з расійскімі. Але ў Польшчы тады была яшчэ констытуцыя, і Мікалай ня мог распраўляцца ў Варшаве так вольна, як у Пецярбургу. У Польшчы не удалося вырваць афіцэрскую рэволюцыю да кораня, сëе-тое засталося, і ў спрыяльную мінуту ўтварылася новая змова. Намесьнік Мікалая, цэсарэвіч Канстантын, больш за ўсё заняты дзікімі муштрамі салдат, не заўважыў гэтай змовы, прагледзеў. У лістападзе 1830 году і ён, і расійскі гарнізон Варшавы былі акружаны паўстаўшай польскай арміяй (мы памятаем, што Польшча была яшчэ асаблівай дзяржавай, з сваёй арміяй). Канстантын павінен быў здацца на капітуляцыю. Палякі дазволілі яму і яго войску йсьці ў Расію. У Варшаве было абвешчана зьвяржэньне Раманавых. Польшча зноў зрабілася вольным краем. Мікалай, зразумела, не пагадзіўся з гэтым і адразу-ж паслаў супроць палякаў усе вайсковыя сілы, якія ў яго былі пад рукой. Але невялікая польская армія, ахопленая рэволюцыйным энтузіязмам, пад камандай афіцэраў, якія вышлі