Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

турме і хутка пашоў на катаргу; самы популярны пісьменьнік тых дзён, Герцан, не адважыўся паказацца ў Расіі і жыў у Лёндане, высылалі за адно знаёмства з ім; другі вядомы публіцысты і крытык, які пачынаў пісаць, Пісарев пісаў свае артыкулы ў Петрапаўлаўскай крэпасьці. Усё гэта стварала злосьць і заядласьць, да якой далёка было і большасьці дзекабрыстых. Зьвяржэньне самаўладзтва было для ўсіх самым істотным пытаньнем, а ўступкі, на якія пайшла прыгоньніцкая дзяржава, забурэньні, якімі адказала сялянства на «вызваленьне», давалі бадзёрасьць, давалі надзею, што мэта блізкая. Пад якім-бы сьцягам не выступала тагочасная інтэлігенцыя, - дэмократычным, соцыялістычным, анархічным, - задача ў яе па існасьці была адна: паваліць царызм.

Але гэта была па складу ўжо ня тая інтэлігенцыя, якая была ў 1825 годзе. Тая была па профэсіі бадай выключна вайсковая, пахаджэньнем бадай выключна дваранская. У гэтай былі і вайсковыя і дваране, але й тыя і другія траціліся ў масе новых людзей, якіх у тагочаснай літаратуры называлі «розначынцамі». Упяршыню гэты новы пласт даў сябе адчуць у справе Петрашэўскага, аб якой мы гаварылі вышэй. Тут, як даносілі макалаеўскія шпіёны, «з гвардзейскімі афіцэрамі і чыноўнікамі міністэрства чужаземных спраў побач знаходзіліся студэнты, якія ня кончылі курсу, дробныя мастакі, купцы, мяшчане, нават крамнікі, якія гандлявалі тутуном». У другім месцы шпіёнскі данос адзначае дваранаў, мяшчанаў, рамесьнікаў, салдат, пераважна-ж «настаўнікаў, студэнтаў і вучняў розных станаў». Гэта потым паўтаралася і ў процэсах 60-70 гадоў. Калі мы прыгледзімся да пахаджэньня гэтай стракатай масы, то мы часьцей за ўсё знойдзем дзяцей духавенства, папоў і дыяканаў, чыноўніцтва, асабліва провінцыяльнага, ніжэйшых афіцэраў, незаможных памешчыкаў і т. п. Вясковы поп, які ўладаў вучасткам зямлі, павятовы чыноўнік, у якога свая хатка ў павятовым горадзе, памешчык, уласьнік дзесяткаў дзесяцін-усё гэта ўласьнікі, буржуазія, але буржуазія дробная. Правільна, навукова кажучы, «розначынец ёсьць дробны буржуа або выходца з шэрагаў дробнай буржуазіі.

Рэволюцыйны рух 60-70 гадоў ёсьць, такім чынам, рух дробнабуржуазнай інтэлігенцыі. Іменна інтэлігентнасьць рабіла яго рэволюцыйным. Дробная буржуазія, якая па меры разьвіцьця капіталізму галее, зьмяняецца ў пролетарыят (рэформа 19 лютага зруйнавала, паміж іншым, якраз дробных памешчыкаў, уласьнікаў дзесяткаў душ, якім выкупная сума не дала капіталу на абсталяваньне новай гаспадаркі, і толькі іх), звычайна незадаволена, раздражнена, мармыча, бурчыць, але яе раздражненьне не заўсёды накіроўваецца патрэбным шляхам. Яе можна нацкаваць і на яўрэя, выставіўшы яго вінавайцам няшчасьцяў дробнай буржуазіі,-так робяць у нас у паўднёвай Расіі; і на немца, - так з посьпехам рабіла капіталістычная буржуазія ў Францыі. Тады яна будзе не рэволюцыйнай, а рэак-