Перайсці да зместу

Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/126

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зумела, што людзі, якія былі лявей Лермантава, куды мацней адчувалі на сябе цяжар мікалаеўшчыны, і чым далей, тым яна была больш цяжкой.

Асабліва яскрава гэта адбілася на справе петрашэўцаў, якая адбылася ў апошняе дзесяцігодзьдзе мікалаеўскага панаваньня, у канцы 40-х гадоў. Буташэвіч-Петрашэўскі быў малады літаратар, вельмі адукаваны і жвавы, кватэра якога зрабілася нечым накшталт клюбу, дзе зьбіралася ўсё, што было больш жвавым сярод пецярбурскай моладзі. На «пятніцах» Петрашэўскага гаварылі аб розных грамадзянскіх пытаньнях, між іншым, аб вызваленьні сялян, аб чым увесь час у пустую гутарылі ў Мікалаеўскіх «сакрэтных камітэтах», і аб судовай рэформе (проекты якой якраз у гэты час выпрацоўваліся і міністрамі Мікалая). Але болей за ўсё госьці Петрашэўскага захапляліся моднай тады навукай Фур'е, францускага ўтопістага, г. зн. мірнага, нерэволюцыйнага соцыялістага, які спадзяваўся давесьці сьвету карысьць соцыялізму шляхам пераконаньня і прыкладу. Мікалаеўскія шпіёны (зразумела, бяз мундзіраў) хадзілі на гэтыя «пятніцы», але, як яны ні стараліся, ніякага бунту ці патрыхтоўкі да бунту ня ўгледзелі. Тым ня менш, адзін раз уночы ўсе госьці на «пятніцах» былі арыштаваны і адданы пад суд. Здавалася-б, што тут-то ужо з поўнай разумнай падставай можна было чакаць якой-небудзь мяккай «кары»: звальненьня «ненадзейных» са службы або высланьне з Пецярбургу, каб «зараза» не пашыралася ў сталіцы. Мікалай загадаў прыгаварыць іх да сьмяротнай кары; іх вывелі на пляц, апранулі на іх сьмяротныя халаты, прывязалі да сталбоў, і нотым «памілавалі», замяніўшы сьмерць катаргаю. Катарга за простыя размовы-гэта было за вельмі нават для мікалаеўскага грамадзтва, якое прывыкла да ўсяго. Пасьля справы петрашэўцаў Мікалая зьненавідзела нават сярод буржуазіі ўсё, незахопленае выключна прагай нажывы або імкненьнем набыць міласьць начальства.

Пасьля сьмерці Мікалая ўва ўсіх, як камень з душы зваліўся. Буржуазія была зусім задаволена скромнымі «вялікімі рэформамі». Самыя адважныя ў буржуазных колах адважваліся толькі прасіць аб «увенчаніі зданія», г. зн. аб констытуцыі, але не аддаваліся роспачы, калі прыгоньніцкая дзяржава на гэта не пайшла. Іншым было становішча інтэлігенцыі. Ёй пасьля сьмерці Мікалая зрабілася крыху лепей. Цэнзура існавала, праўда, старыя расійскія ўзоры былі заменены ўдасканаленымі францускімі спосабамі. замест простага чырвонага алоўка цэнзары газет і журналаў закідалі «перасьцярогамі» і «перапынкамі», аб сім аб тым можна было пісаць, аб чым пры Мікалаі і ўспамянуць было нельга, але, дзякуючы іменна «рэформам» на сьвет боскі выплыла столькі новых і цікавых пытаньняў, што поўуступак было мала і сьцісканьне адчувалася ледзь на больш, чым раней. Арышты адбываліся за арыштамі. Самы выдатны публіцысты таго часу, Чэрнышэўскі, сядзеў у