Перайсці да зместу

Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Трубецкой,-гэты зусім не адважыўся паказацца на пляцы і хаваўся ў сваякоў. Сам Мікалай Палкін, праўда, быў зьбянтэжаны ня менш, але сярод яго сьвіты знайшліся спрактыкаваныя, баявыя генэралы, якія ня страцілі галавы. На пляц прывялі артылерыю і коньніцу, якіх у змоўнікаў ня было. Калі атаку коньніцы адбілі (не дзекабрыстыя, а тыя самыя рабочыя сваімі паленамі), артылерыя пачала страляць карцеччу па карэ і прысутных людзях. За некалькі мінукт усë было скончана.

Потым пачаліся масавыя арышты. Мікалай, пасьля ўдалага задушэньня ўзброенага паўстаньня, зноў набраўся бадзёрасьці, сам вёў сьледзтва і праявіў вялікія жандарскія здольнасьці. З першага ж допыту, ён пасьпеў выцягнуць шмат іменьняў і падрабязнасьці змовы ад яе ўдзельнікаў, якія пасьля няўдачы зьбянтэжыліся яшчэ больш. Ім трапна падавалі надзею, што ўсё скончыцца глупствам, што вінаватых самае большае адставяць ад службы ці пашлюць жыць у іх вëскі. А калі ўсё выведалі, наладзілі самую жорсткую расправу: пяцёра правадыроў змовы-Пэстэль, Рылеев, Сяргей Мураўёв-Апостал, які бяз посьпеху стараўся падняць паўстаньне на поўдні, Бястужэв-Рюмін і Кахоўскі былі павешаны (яшчэ і гэта была «міласьць» Мікалая: суд прыгаварыў спачатку іх да чацьвертаваньня). Больш соткі чалавек было саслана ў Сібір, шмат хто на катаргу, рэшта на пасяленьне. Баценков 20 год прасядзеў у казэмаце Петрапаўлаўскай крэпасьці, што было, зразумела, горш за ўсякую катаргу. Тысячы салдат, якія прымалі ўдзел у руху, былі сасланы на Каўказ, дзе бадай усе загінулі, калі не ад куль горцаў, дык ад хваробаў.

Чаму-ж дэкабрыстыя панесьлі такое паражэньне? У першую мінуту яны былі куды мацней Мікалая, у якога спачатку быў толькі адзін батальён пяхоты. Коньніца і артылерыя слухалі яго вельмі неахвотна: коньніца адступала пры самым нязначным супраціўленьні. Артылерыстыя доўга не маглі знайсьці бомбаў. Адзіны популярны генэрал, гэрой «Айчыннай вайны» быў забіты (Кахоўскім) у самым пачатку, рэшту салдаты таксама ненавідзелі, як і самога Мікалая. Чаму-ж дзекабрыстыя ня выкарысталі ўсяго гэтага? Адказ далі яны самы, яны баяліся агульна-народнага паўстаньня, якое пачыналася на іх вачох. «У Расіі рэспубліка немагчыма,-казаў Рылееву дзекабрысты Штэйнгель, і рэволюцыя з гэтым замерам будзе згубнай; у аднэй Маскве (Штэйнгель быў вельмі блізкі да маскоўскай прамысловай буржуазіі) 90 тысяч адных дваровых, гатовых хапіцца за нож, і першымі афярамі будуць нашыя бабулькі, цётачкі і сёстры». Дзекабрыстых перамог на Сэнацкім пляцы ня столькі Мікалай з сваёй карцеччу, колькі здань пугачоўшчыны. Жах перад гэтай зданьню скаваў іх рукі ў самую рашучую мінуту і назаўсёды загубіў буржуазную рэволюцыю ў Расіі.