Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паміж іншым, і Сперанскі), «часьцей за ўсё хадзіў па купецкіх дамох, і паколькі гэтая кляса наагул нездаволеная абмежавальнымі для гандлю пастановамі, то зносіны з імі падбухторвалі жаданьне перамены». Калі зразумець словы Баценкова літаральна, то выходзіць, што яго самога купцы падбухторвалі на пераварот. Наўрад ці гэта было так, але мы павінны ўсё-ткі прыпамятаць купцоў, аб якіх мы казалі вышэй, пецярбурскага гасьціннага двара, што гаварылі аб констытуцыі.

«Констытуцыя», гэта знача абмежаваньне ўлады цара сходам «народных» прадстаўнікоў, разам з скасаваньнем прыгоннага права, былі тымі вымаганьнямі, якія ядналі вялізную большасьць дзекабрыстых. Констытуцыя, аб якой яны марылі, таксама, як і тая, якую проектаваў Сперанскі, была цэнзавая, гэта знача народных прадстаўнікоў павінны былі пасылаць ня ўсе, а толькі заможныя клясы. Пры гэтым памешчыкі павінны былі атрымаць галасоў у 500 раз болей, чым папрыгонныя сяляне (ад дзяржаўных сялян пасылалі аднаго выбаршчыка на 500 душ), прыгонныя-ж сяляне зусім не атрымлівалі выбарных правоў, яны павінны былі задавальняцца «грамадзянскай свабодай», гэта знача вызваленьнем ад прыгоннага становішча. Гэтае вызваленьне малявалася дзекабрыстым прыблізна ў тэй форме, у якой яно ажыцьцявілася ў 1861 годзе, з адабраньнем ад сялян часткі іх зямлі на карысьць памешчыка, прычым рэформа Аляксандра ІІ была для сялян нават больш шчодрай, чым дзекабрыстыя: тыя жадалі адабраць у селяніна больш зямлі. На гэтым згаджаліся ўсе ўдзельнікі змовы, якія жылі ў Пецярбургу, належалі большай часткай да заможных памешчыкаў, служылі ў гвардыі і не адрозьніваліся асаблівай рэволюцыйнасьцю. Першае сэкрэтнае таварыства, «Союз Спасения», яны прымусілі распусьціць, і заснавалі «Союз Благоденствия», які існаваў амаль бадай адкрыта і ня траціў надзеі дамагчыся рэформы ад Аляксандра І мірным шляхам. Прыпаміналі, што ён сам калісьці марыў аб констытуцыі і гаварыў супроць прыгоннага права. У Аляксандра на пісоўным стале ляжаў схатут «Союза Благоденствия», але ён ня прымаў ніякіх мер супроць яго: ён добра-такі грэбаваў гэтых гаваруноў, якія і жадалі політычнай волі, і не адважваліся на рэволюцыю.

Але на поўдві, у так званай «дзейнічай арміі», знайшоўся невялікі гурток людзей, куды больш рашучых, чым пецярбуржцы. Да іх належала часткова небагатае афіцэрства, якое склала асаблівае таварыства «Соединенных Славян», часткова гэта былі найбольш адукаваныя і энэргічныя удзельнікі сэкрэтнага таварыства, як Сяргей Мураўёў-Апостал, адзіны, які не абмяжоўваўся пропагандай сярод інтэлігенцыі, а спрабаваў пашырыць рэволюцыйныя ідэі сярод сваіх салдат (ён камандаваў палком). Для салдат ён улажыў асаблівы «праваслаўны катыхізіс», дзе тлумачылася, што бог зусім ня прыказваў бясспрэчна слухаць кожнага гвалтаўніка, як вучылі папы ў церквах: «Хрыстос сказаў: ня можаце богу працаваць і ма-