Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вайсковыя пасьля вайны 1812 году, якой урачыста далі імя «Айчыннай», адчувалі сябе збавіцелямі айчыны, першымі людзьмі ў Расіі. Прайшоўшы пераможным паходам да Парыжу, скрозь сустракаючы пераможанае, пакорнае, лісьлівае насяленьне, расійскія афіцэры прывыклі лічыць сябе бадай што ні гаспадарамі ўсяе Эўропы. Адначасна пабачыўшы чужыя краіны, аб якіх яны раней толькі чулі або чыталі ў кніжках (падарожнічаць у тыя часы маглі толькі багатыя людзі), нагледзеўшыся на іншыя не расійскія парадкі, яны вярнуліся з Эўропы куды больш адукаваныя, чым пайшлі туды. І вось, пасьля звароту, гэтых людзей аддаюць пад каманду грубаму поўпісьменнаму салдату Аракчэеву, і прымушаюць цэлымі днямі займацца самым і мучыць сваіх салдат бяссэнсоўнай казарменнай вучобай, бы нейкіх баявых жывёл, якіх трымаюць выключна для бою. Толькі горшыя з іх (як палкоўнік Скалазуб у «Горе от ума») падладжваліся да новых парадкаў; лепшыя пашлі ў адстаўку, найбольш адважныя прышлі да думкі скінуць аракчэеўшчыну і зрабіць Расію політычна эўропэйскай краінай. Што вайсковыя гэта могуць зрабіць, парукай былі ўсе дварцовыя перавароты XVІІІ веку, зробленыя гвардыяй, асабліва 11 сакавіка 1801 году, калі Павал быў афярай іменна афіцэрскай змовы. Пазьней дабавіліся больш сьвежыя і яшчэ больш пераканальныя прыклады: шэраг рэволюцый у Гішпаніі ды Італіі, распачатых таксама арміяй.

Калі дадаць да гэтага, што ў «Айчынную» вайну ўся без выключэньня інтэлігенцкая моладзь апранула вайсковы мундзір, мы зразумеем, чаму афіцэрства і інтэлігенцыя да 1820 году зьліліся, і чаму настрой лепшай, найбольш адважнай часткі гэтай інтэлігенцыі быў рэволюцыйны. Але што значыла зрабіць Расію эўропэйскай краінай? Адказ на гэта даваў той экономічны пераварот, які перажывала тады Расія і сярод якога жыла тагочасная інтэлігенцыя. Дзекабрыстыя былі зьвязаны з прамысловым капіталізмам, які разьвіваўся, яшчэ цясьней, чым Радзішчэв і Сперанскі. Адзін з найбольш выдатных (і адзін з нямногіх не вайсковых) змоўнікаў, Тургенев (далёкі сваяк вядомага пісьменьніка), бый выдатным, для свайго часу, экономістым: яго кніга аб падатках была першай у расійскай літаратуры спробай ужыць да гэтага пытаньня ідэі «клясычнай» політычнай экономіі, на якой выхаваўся і Маркс. Галава Пецярбурскай змовы (мы зараз убачым, што змоваў было дзьве: адна ў Пецярбургу, другая на поўдні Расіі), поэт Рылеев, быў прадпрыемцам-выдаўцом і кіраўніком спраў «Расійска-Амэрыканскай кампаніі», самага вялікага гандлёва-прамысловага прадпрыемства тагочаснай Расіі, якое эксплëатавала Аляску, у Амэрыцы, што тады належала Расіі. У Рылеева былі вялізныя сувязі з буржуазнымі коламі ў Пецярбургу. У Маскве да дзекабрыстых быў блізкі друкар і выдавец Селіваноўскі, які задумаў першы ў Расіі энцыклёпэдычны слоўнік. На пярэдадні 14 сьнежня інжэнэр Баценков, якога змоўнікі вызначалі ў кіраўнікі спраў часовага рэволюцыйнага ураду (куды павінен быў увайсьці,