Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

здараецца ня толькі з дзікунамі, а і з народамі адукаванымі: дабрабыт жыхароў Заходняй Францыі, берагоў Атлянтычнага акіяну, у шмат чым і да гэтых час залежыць ад сардынкі. Гэта дробная парода селядцоў, якая хмарамі плыве да гэтых берагоў, дзе насяленьне і жыве, ловячы сардынкі. Але яна прыплывае ня кожны год: і калі сардынкі няма, то для францускіх рыбакоў гэта тое самае, што для расійскага селяніна неўраджай.

Ня трэба ўяўляць сабе справы так, што гэты ўплыў заўсёды і ва усе часы быў зусім аднолькавы. Не, людзі зьмяняюцца, і па меры таго, як яны зьмяняюцца, зьмяняюцца іх адносіны да прыроды. Так, напрыклад, для першабыльчага насяленьня расійскай нізіны, якое ня мела яшчэ жалезных прыладаў, лес быў амаль што непераможнай перашкодай. Прабівацца праз лясы было вельмі цяжка. Прайсьці праз лес лічылася за вялікі ўчынак, аб якім доўга потым успаміналі, і лес здаваўся за страшнае месца, напоўненае рознымі страшныдламі. Прыпамятайце казку пра салаўя-разбойніка. І насяленьне Расіі трымалася ў гэты час звычайна па краёх лесу, на рубяжы паміж лесам і стэпам. Але вось прышлі ў сярэднюю Расію першыя пасяленцы — славяне. Яны прывесьлі з сабой жалезную сякеру. Калі пры раскопках знаходзяць астачы славянскіх паселішч. могілкі і г. д., то іх адразу-ж пазнаюць па гэтых жалезных сякерах. Жалезнай сякерай чалавек усякаўся ў гушчар лесу, высякаў дрэвы, будаваў сабе «деревню» (тое, што «выдрана» з-пад лесу). І тое, што было страхоцьцем раней, зрабілася, наадварот, галоўнай апорай гаспадаркі чалавека, бо першая гаспадарка пасяленцаў была лесная гаспадарка. Галоўныя заняткі, якія мы слатыкаем, былі: здабываньне мёду, бортніцтва, паляваньне, здабываньне футравых скур, або мяса зьвярыны, а потым леснае, «клядавае» зямляробства. Лясы высякалі, валілі дрэвы, палілі, атрымлівалі ў выглядзе понелу вельмі добрае угнаеньне, сеялі на гэтым збажыну і атрымлівалі, такім чынам, ураджай. Уся гаспадарка была, такім парадкам, цесна зьвязана з лесам.

Вось узор таго, як зьмяняюцца адносіны чалавека да прыроды, разам з пераменай быту самаго чалавека. Вось другі прыклад, яшчэ больш яскравы: калі першыя эўропейскія пасяленцы прыехалі ў Амэрыку, дык мясцовае тубыльчае насяленьне, чырвонаскурыя. займаліся выключна паляваньнем. Невялікія пляменьні бадзяліся сярод вялізнай пустыні і забівалі зьвярышу. Ніякіх іншых заняткаў у іх ня было. Зьявіліся ў Амэрыцы эўропейцы, — і за дзьвесьце год на месны гэтай пустыні, па якой бадзяліся горды паляўнікоў, зьявілася адна з самых культурных дзяржаў сьвету з вельмі добра наладжаным зямляробствам, з вялізнымі фабрыкамі, заводамі, чыгункамі і г. д. Цяпер Злучаныя Штаты — краіна, якая з боку тэхнікі, г. зн. спосабаў гаспадаркі, стаіць бадай што на першым месцы сярод усіх краін сьвету. Вось што здарылася, калі ў Амэрыку, дзе яе першабытныя жыхары ўмелі толькі паляваць, прышлі