будзем мець магчымасьць прадбачыць ход чалавечага разьвіцьця ня толькі бліжэйшых гадоў, але і дзесяткаў, сотак гадоў. Ня будзем, аднак, глядзець так далёка, прыгледзімся лепей да таго, што есьць і што было.
Мы сказалі вышэй, што у аснове разьвіцьця чалавечага грамадзтва ляжыць разьвіцьцë гаспадаркі, г. зн. змаганьне чалавека з прыродай за жыцьцё, барацьба за кавалак хлеба і цёплы куток і г. д. Зусім ясна, што гэтая барацьба перш за ўсё залежыць іменна ал тае прыроды, якая чалавека акружае. Для зразуменьня гістарычнага процесу, г. зн. таго спосабу, якім разьвіваецца гісторыя ў тэй або іншай асобнай краіне, патрэбна перш за ўсё ясна ўявіць сабе прыродныя ўмовы гэтай краіны. Калі мы прыгледзімся да таго, як разьмяркоўваюцца па зямной кулі розныя адукаваныя і неадукаваныя, культурныя і дзікія народы, мы убачым, што найбольш адукаваныя народы засяляюць тыя часткі зямной кулі, дзе пануе параўнаўча мерны клімат, дзе ня бывае занадта горача, ні занадта холадна. Наадварот, самыя дзікія народы спатыкаюцца намі або ў найбольш гарачых краінах, дзе амаль ніякая гаспадарка немагчыма, з прычыны надзвычайнай гарачыяі, або у самых халодных краінах. Першабытнымі пляменьнямі, найбольш блізкімі да чалавека, якім ён бый соткі тысяч год таму назад, зьяўляюцца, з аднаго боку, эскімосы, люія жывуць на канцавоснай поўначы, дзе няма жаднае расьліннасьці, две можна прахарчавацца толькі ловячы рыбу і палюючы, з другога боку, вздахі на в. Цэйлёне, амаль што пад самым роўнікам, і так званыя карлікавыя (нізкарослыя) пляменьні цэнтральнай Афрыкі. І тыя і другія жывуць у такіх месцах, дзе ніколі ня бывае зімы і заўсёды чаргуюцца толькі два віды надвор'я, або надзвычайная гарачыня, або навальніцы.
Але гаспадарка можа разьвівацца і ў вельмі гарачых краінах, пад самым роўнікам — толькі ня ў нізох, а высока на горах, дзе халадней. Так, у Паўднёвай Амэрыцы эўропэйцы знашлі самы адукаваны народ, інкаў, у якіх было вельмі разьвітае зямляробства, штучнае абвадненьне і г. д., у краіне, дзе цяпер ёсьць дзяржава, што так і называецца «Эквадарам» (пабеларуску г. зн. «Роўнік»). але гэтыя інкі жылі на вышыні 2-3-х вёрст над роўнем мора. Такім чынам, прыходзіцца лічыцца ня толькі з шырынёю мясцовасьці, знаходзіцца яна ў гарачым ці ў халодным насе, але і з яе вышынёй над роўнем мора — горы гэта ці нізіна.
Прырода ўплывае на гаспадарку ня толькі ў выглядзе клімату. Часамі той або іншы ухіл гаспадаркі тлумачыцца тым, напрыклад, што ў тэй або іншай мясцовасьці плодзіцца якая-небудзь карысная жывёла. Так, шмат якія пляменьні крайняе поўначы Эўропы і Азіі жывуць аленямі: алень дае ім і ежу (мяса), і вопратку (скура), і матэрыял для прыладаў (рогі) і г. д. Гэтыя пляменьні бадзяюцца з астаткамі напоўдзікіх аленаў, і паморак на іх значыць галодную сьмерць для цэлых сем'яў, калі не для усяго племя. І так