Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

служба (ён быу начальнікам Пецярбурскай мытніцы). У паказаньнях ён проста адзначае той уплыў, які на яго мела, тагочасная экономічная літаратура-пераважна француская. У яго былі і ўласныя працы, напрыклад «Письмо о китайском торге», напісанае ім у час ссылкі ў Сібіры. Тут ён выказвае новую для таго часу думку аб патрэбнасьці «протектарскай сыстэмы» (гл. вышэй стар. 79), якая ажыцьцявілася ў Расіі цераз 30 год пасьля гэтага пісьма. «Забарона чужаземных мануфактурных продуктаў няўхільна народзіць мануфактуры дома,-піша Радзішчэв,-а без таго ўнутраныя рукамествы могуць заглухнуць». Рэспубліканец Радзішчэв быў, такім чынам, адначасна адным з першых вяшчуноў ідэяў прамысловага капіталізму ў Расіі.

Яшчэ мацней тая самая сувязь адчуваецца ў наступнага па часу «буржуазнага рэволюцыянэра», як ня дзіўна так называць чалавека, які за 1.000 вёрст стаяў ад усякай думкі пра гвалтоўны пераварот,-Сперанскага. Сперанскі думаў дзейнічаць цераз пасярэдніцтва самадзяржаўнай улады. Ён быў сэкрэтаром Аляксандра і па яго даручэньні напісаў проект дзяржаўнай пабудовы Расіі. Згодна яго ўяўленьня, Расія павінна зрабіцца з прыгоньніцкай дзяржавы буржуазнай монархіяй з констытуцыяй, заснаванай на цэнзе (выбарнікамі маглі быць толькі зямляўласьнікі і багатыя купцы), з двума палатамі, дзяржаўнай радай і дзяржаўнай думай. Бадай за сто год (яго проект адносіцца да 1809 году) ён прадугледзеў констытуцыю, якую даў Расіі гр. Віттэ ў 1905 годзе. Але констытуцыя Віттэ была ўступкай народнай рэволюцыі, а ў час Сперанскага ніякай рэволюцыі ня было. Проектам Сперанскага Аляксандар хацеў толькі падлісьціцца да дваранства, а калі выясьнілася, што апошняе больш за ўсё жадае захаваць паншчыну, а ў констытуцыі зусім не адчувае патрэбы, Аляксандар ня толькі адлажыў проект на бок, але і саслаў Сперанскага, якога дваранства не магло зносіць, бо ён быў прыхільнікам саюзу з Францыяй і разрыву з Англіяй. Мы ведаем, што саюз з Францыяй і контынэнтальная сыстэма вельмі штырхнулі разьвіцьцё расійскай апрацоўчай прамысловасьці: Сперанскі зноў зьяўляецца адным з прарокаў ідэй прамысловага капіталізму. Разьвіцьцё мануфактур ён лічыў адной з галоўных задач дзяржаўнай улады: асноўнай задачай галоўнага міністэрства, па пляну Сперанскага, міністэрства ўнутраных спраў, былі клопаты аб разьвіцьці прамысловасьці. Ён і асабіста знаходзіўся ў коле багатых капіталістых: гэта былі яго першыя сябры. Затое з рэволюцыянэрамі ён спаткаўся ўпяршыню, калі, зьвернуты з высылкі, зрабіўшыся зноў членам дзяржаўнай рады, ён складаў, па даручэньні Мікалая І, абвінавальны акт па справе дзекабрыстых.

І ў дзекабрыстых мы ня знойдзем ніякай сувязі з сялянскімі рухамі: наадварот, мы убачым, што адна думка аб магчымасьці такога руху замарожвала дзекабрыстых і прыпыняла іх уласны рух. Дзекабрыстыя былі на 9/10 вайсковыя, прытым не салдаты, а афіцэры.