Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бараняе адабраць у яго (селяніна) жыцьцё. Але ласьне раптоўна (гэта знача адразу). Колькі спосабаў адабраць у яго паступова! З аднаго боку — бадай усемагутнасьць, з другога-слабасьць безабаронная. Бо памешчык у адносінах селяніна ёсьць законадаўца, судзьдзя, выканаўца свае пастановы, і па сваім жаданьні-ісьцец, супроць якога адказчык нічога сказаць ня можа».

Так пісаў Радзішчэў аб прыгонным праве ў той самы час, калі яно, мы ведаем, было асабліва дорага памешчыку. Ужо гэтага зьнесьці прыгоньніцкая дзяржава не магла. Але Радзішчэв не прыпыняўся перад маленькім царом, ён дабіраўся і да большага. Ужо ў адной кніжцы, выданай яшчэ да «Путешествия», ён тлумачыў свайму чытачу, што «самадзяржаўе ёсьць найпраціўнейшы чалавечай натуры стан». «Неправасудзьдзе цара дае народу тое самае над ім права, якое яму (цару) дае закон над праступнікамі. Цар ёсьць першы грамадзянін народнага грамадзтва». Тады гэта абышлося Радзішчеву дарам. У «Путешествии» ён загаварыў аб тым самым куды больш адважна. Ён падаў у адзін з разьдзелаў свае кнігі, нібыта на ім напісаны, верш, «К вольнасьці», напісаны так, што да рэволюцыі 1905 году яго немагчыма было друкаваць у Расіі. Зьмест гэтага вершу прысьвечан узброенаму паўстаньню супроць самадзяржаўя, паўстаньню ўдачнаму, якое канчаецца тым, што «венчаннаму мучыщелю» цару, адсякаюць галаву. Цар пры гэтым называецца «страшыдлам жудасным», «злачынцам, злачынцаў усіх люцейшым» і т. п. Прачытаўшы гэты верш, Кацярына знайшла яго «зусім і відочна бунтарскім», «крымінальнага (гэта знача праступнага) замеру». Сапраўды, больш адкрыта аб царох у Расіі ні гаварылі да Мікалая ІІ; так адважыліся пісаць, як Радзішчэв, толькі заграніцай. А ён выдаў сваю кніжку ў Пецярбургу!

Нас не павінна дзівіць, што, трапіўшы за сваю кнігу ў турму, Радзішчэв трымаў сябе на допытах зусім не па-гэройску. Мужнасьць даецца рэволюцыянэру сьвядомасьцю, што за ім, за яго сьпіною стаіць увесь народ. Радзішчэв і ня думаў зварачацца да народу. Кніжка была надрукована ў мізэрным ліку экзэмпляраў, ды й напісана так, што вышэй мы павінны былі крыху выправіць некаторыя выняткі, каб зрабіць іх зразумелымі. Гэта-інтэлігент пісаў для інтэлігенцыі. Адзінокасьць Радзішчэва даволі тлумачыць нам упадак духу яго, калі ён, адзінокі літаратар, тварам да твару стаў са страшным самадзяржаўем. Але гэта самадзяржаўе атрымала ад аўтара «Путешествия» такую звонкую аплявуху, што яна была чутна цэлае сталецьце.

Ніякай сувязі з сялянскім рухам у першага расійскага рэспубліканца-як зусім справядліва можна назваць Радзішчэва-ня было. Праўда, у сваім «Путешествии» ён з спачуцьцём піша аб забойстве сялянамі жорсткіх памешчыкаў, але гэта ўсё, што ў яго можна знайсьці, што хоць крыху напамінае пугачоўшчыну. Затое ў Радзішчэва былі бясспрэчныя сувязі ў другі бок: ён вельмі цікавіўся экомомічнымі пытаньнямі, на што яго наштырхнула часткова яго