Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэта-рэлігійная навука, вельмі арыстократычнага характару, аблытаная рознымі замыславатымі абрадамі, царамоніямі і клятвамі, і даступная толькі невялікім, строга зачыненым гуртком прысьвечаных (гэтыя гурткі называліся «лежамі»). Масоны не прызнаюць розьніцы паміж верамі, прызнаюць толькі веру ў бога і лічаць сваімі роданачальнікамі будаўнікоў Саламонавай царквы. Сэнс масонства быў у тым, што яно дазваляла збліжацца паміж сабою людзям рознай веры, напрыклад, яўрэям з хрысьціянамі, што было вельмі зручна для гандлёвага капіталу, які зьвязваў розныя краі і ў тым яшчэ, што сваёй таемнасьцю яно адлучала багатых і адукаваных людзей, якія ўваходзілі ў масонскія лёжы, ад неадукаванай чэрні, якая проста хадзіла тады ў цэркву. Патаемнасьць вельмі ішла да твару гандлёваму капіталізму (гл. вышэй стар. 98). У Расіі за Кацярынай ІІ на чале масонаў былі маскоўскі друкар-выдавец Новікаў і профэсар маскоўскага унівэрсытэту Шварц. На самадзяржаўе маскоўскія масоны і ня думалі рабіць замаху, яны спадзяваліся, наадварот, ажыцьцяўляць свае пляны за дапамогай самадзяржаўя, для чаго і зблізіліся з сынам Кацярыны, Паўлам, якога ім удалося запісаць у масонства. За гэта Кацярына пасадзіла Новікава ў крэпасьць. (Шварц ужо памёр да таго часу).

Ня будучы зусім буржуазнымі рэволюцыянэрамі, масоны падрыхтавалі апошнім шлях у двух кірунках. Па-першае, у масонскіх лёжах, побач з вольнымі размовамі аб рэлігійных прадметах (у тыя часы выказаць сумненьне нават у перавазе праваслаўя над другімі верамі было ўжо цяжкім праступкам, а масоны зусім розьніцы паміж верамі не прызнавалі), адбываліся і вольныя політычныя размовы: а па-другое, масонская лёжа з яе таемнасьцю была вельмі выгоднай абалонкай і вельмі добрай школай для змовы: недарма змоўшчыкі дзекабрыстыя ўсе выйшлі з масонскіх лёж, і недарма ўрад адносіўся да масонаў вельмі падазрэнна, пакуль Аляксандар І не забараніў масонскія лёжы зусім. Але першы, каго можна было назваць буржуазным рэволюцыянерам Расіі, вышаў не з масонскай лёжы, а быў вучнем францускіх філëзофаў і публіцыстых XVІІІ веку. Гэта быў Аляксандар Мікалаевіч Радзішчэв, аўтар кнігі «Путешествие из Петербурга в Москву» (1790 г.).

Уся яго «рэволюцыя» і была ў выданьні гэтай кніжкі. Каля яго ня было нават маленькага гуртка, ён быў зусім адзін. Суд не знайшоў у яго самай нязначнай спробы «збунтаваць» каго-б то ні было. У жыцьці гэта быў самы ціхі літаратар, якога толькі можна сабе ўявіць. Пасаджаны ў турму, ён вельмі каяўся, што напісаў сваю кнігу, якую ён назваў у пісьме да сьледчага «мерзительной» і «гнусной». Тым ня менш Кацярына выслала яго ў Сібір. За што-ж? Два месцы з «Путешествия» тлумачаць гэта. «Зьвяры прагавітыя, п'яўкі ненасытныя, што мы селяніну пакідаем? Тое, чаго адабраць ня можам-паветра. Так, адно паветра. Адбіраем у яго часамі ня толькі дар зямлі-хлеб і ваду, але й самы сьвет. Закон за-