Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рэньні былі гэткія вялікія, што прыходзілася пасылаць, каб іх супакоіць, вялікія атрады войска з гарматамі. Гэта часткова прымусіла Паўла выдаць указ аб трохдзённай паншчыне. Сеў на прастол Аляксандар І, сяляне зной хваляваліся, і Аляксандар палохаў сваіх прыдворных (якія не згаджаліся з забаронай прадаваць сялян без зямлі), што забурэньне такой колькасьці людзей, узмацніўшыся, можа зрабіцца небясьпечным. Быў зноў выданы указ-аб «вольных хлебаробах», які дазваляў памешчыкам адпушчаць сялян на волю цэлымі вёскамі з зямлёю (раней вызваляць было можна толькі штукамі).

Памешчыкі гэты ўказ бадай не скарысталі, яны запомнілі пугачоўшчыну лепей, чым цар і яго двор. Пасьля таго, як сеў на прастол Мікалай І, зноў пачаліся забурэньні, і зноў указ, які заклікаў памешчыкаў да «хрысьціянскага абыходжаньня» з прыгоннымі. У гэтае панаваньне забурэньні паўтараліся шмат разоў, - аднойчы, у 40-х гадох, у Віцебскай губэрні, сабралася каля 20 тысяч сялян узброеных стрэльбамі, цапамі, косамі, якія сабраліся йсьці на Пецярбург. Выдаючы свой нікчэмны закон пра абавязаных сялян (гл. вышэй стар. 97), Мікалай зноў напамінаў пра пугачоўскі бунт. Дваране зноў і вухам не павялі. У час Севастопальскай вайны рух набыў асабліва грозны характар. Сяляне, з якіх фармавалі апалчэнскія дружыны, замест таго, каб ісьці на ворага, нападалі на спраўнікаў і сваіх паноў. Гэты рух вельмі дапамагаў таму, што адразу пасьля ўступленьня на прастол Аляксандра ІІ, сялянскае пытаньне было адразу пастаўлена на першую чаргу. Бяручыся за вызваленьне, Аляксандар ІІ больш за ўсё баяўся сялянскага бунту. Ён быў перакананы, што калі сяляне зразумеюць ману, зразумеюць, што пад выглядам «вызваленьня» іх аграбілі, яны паўстануць усёй масай; часткова яго непакой і апраўдаўся: пры абвяшчэньні «волі» было больш 2 тысяч сялянскіх бунтаў. Сур’ёзьней за гэта ня было з часу пугачоўшчыны, але ў адно агульнае паўстаньне, накшталт пугачоўшчыны, гэтыя бунты ня зьліліся. Вайскова-паліцэйская організацыя імпэрыі «Романовых» была цяпер даволі моцная і даволі прадбачлівая.

Як-жа адносілася да ўсяго гэтага рэволюцыйная буржуазія, якая жадала прыкончыць прыгоньніцкую дзяржаву? Яна баялася, баялася ці ня больш яшчэ, чым цары і іх двор. Уся гісторыя спроб рэволюцыйнай буржуазіі скінуць самадзяржаўе прасякнута гэтым страхам перад сялянскімі нажамі і сякерамі. Яны скрозь здаваліся гэтай буржуазіі і сьціскалі яе страхам у самыя рашучыя хвіліны. А пасьля хваляваньня 1861 году буржуазная рэволюцыйнасьць зусім вытыхаецца і тухне, пасьля гэтага аб ёй і гаварыць ня прыходзіцца.

У канцы XVIII веку буржуазнай інтэлігенцыі было ў Расіі яшчэ вельмі мала. Яна групавалася ў масонскіх лёжах каля адзінага тады ў Расіі Маскоўскага унівэрсытэту. Масонства,