Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Маніфэст ня толькі ня меў на ўвазе політычнага перавароту, але наадварот, захоўваў самадзяржаўную ўладу ва ўсёй недатыкальнасьці. Людзі, якія толькі што пакаралі сьмерцю свайго маленькага цара-памешчыка, павінны былі застацца паслухмянымі нявольнікамі вялікага памешчыка-цара. Аўтар пугачоўскага маніфэсту (наўрад ці гэта быў сам Пугачоў, чалавек зусім малапісьменны), як відаць, зусім не разумеў, навошта і чаму існуе самадзяржаўе, не разумеў, што немагчыма захаваць каранаваную верхавінку прыгоньніцкай дзяржавы, зьнішчыўшы ўвесь яе фундамант. Але ў гэтым яго нельга вінаваціць, калі мы ведаем, што праз 100 год адукаваныя людзі, профэсары, думалі, што можна вызваліць народ, а царскую ўладу у Расіі пакінуць. Затое маніфэст лепей усіх адукаваных людзей 1860-1870 г.г. разумеў, што вызваліць сялян-значыць зьнішчыць памешчыцкую ўладу зусім, дазваньня, што калі памешчык застанецца, то застанецца хоць кавалачак прыгоннага права.

Пугачову ўдалося зьнішчыць шмат памешчыкаў, але памешчыцкага стану зьнішчыць не ўдалося. У цэнтральную, карэнную памешчыцкую Расію яго ня пусьцілі. Яго войска было даволі добра організавана, каб разьбіваць асобныя невялікія ўрадовыя атрады, але справіцца з цэлай урадовай арміяй Пугачоў ня меў сілы. Адкінуты ад Казані пасьля заядлай бітвы («зладзеі на мяне наступалі з такой гарматнай і стрэльбавай стралянінай і з такой зацятасьцю, якую толькі ў лепшым войску знайсьці спадзяваўся», пісаў начальству генэрал, які ваяваў з Пугачовым каля Казані), але далёка яшчэ ня зьнішчаны Пугачоў кінуўся ўніз па Волзе, і хутка ўся прастора цяперашніх Сімбірскай, Самарскай і Саратаўскай губэрняў была ахоплена ўсьцяж сялянскім бунтам. Толькі каля Царыцыну Пугачоўская армія атрымала сьмяротны удар. Пугачоў зьбег у стэп, быў выданы казакамі і пакараны сьмерцю ў Маскве 10 студзеня 1775 году. Сялянскае паўстаньне было задушана з барбарскай жорсткасьцю, цэлыя вёскі былі «зголены» карнымі атрадамі. І яшчэ доўга каля ўсіх вёсак бунтоўнага краю красаваліся шыбеніны і колы, на страх «злачынцам і праступнікам подлага стану».

Саўладаўшы з пугачоўшчынай, прыгоньніцкая дзяржава, на першы погляд нібы-то яшчэ больш зрабілася нахабнай. Іменна пасьля гэтага Кацярына ІІ пашырыла прыгоннае права на Украіну. Сапраўды-ж, яна вельмі баялася. Рашыўшы, што паўстаньне разраслося з тае прычыны, што на месцах мала было начальства і паліцыі, Кацярына павялічыла лік губэрняў з усім іх чыноўніцкім штатам, так што цяпер адзін губарнатар прыпадаў на 300 тысяч жыхароў (у той час, як раней у адной Маскоўскай губэрні было больш 2 мільёнаў), стварыла новыя паліцэйскія органы (капітан-іспраўнікаў) і г. д. Боязьнь гэтага падтрымлівалася тым, што сялянскія забурэньні з тых час ня сьціхалі зусім ні на воднае панаваньне, кожнаму з патомкаў Кацярыны прыходзілася мець з імі справу. Адразу-ж пасьля ўступленьня на прастол Паўла, забу-