Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

скіх горнарабочых даў пугачоўцам тэхнічную перавагу над войскам Кацярыны ІІ, а вандроўныя народы пры Ўрале, асабліва, башкіры (якіх царская адміністрацыя рознымі спосабамі катавала і зьнішчала: пасьля аднаго паўстаньня башкір было зьнішчана каля 30 тысяч), падмацавалі Пугачова коньніцай. Калі ён зьявіўся з усёй гэтай сілай у Паволжа, то ў яго была сапраўдная армія.

Калі-б Пугачоў адразу пайшоў на Маскву, ён, мабыць, меў-бы поўны посьпех: у Маскве і ў Туле майстаравыя таксама былі ўзрушаны, а дваранства было зусім у страху. Але казакі прымусілі яго застацца каля Орэнбургу, дзе сядзеў галоўны, па іх разуменьню, вораг-губарнатар. Гэтым ён страціў час, а Кацярына выйграла. На Урал былі сабраны вялікія вайсковыя сілы. Разьбіты ў некалькіх баёх, Пугачоў і цяпер быў яшчэ страшны. Ён кінуўся ўрэшце туды, куды яму трэба было йсьці з самага пачатку-па маскоўскай дарозе, на Казань. Яго скрозь сустракала з захапленьнем ня толькі сялянства, але нават і духавенства, якое ад страху перад сялянамі сустракала «Пётру» з крыжамі і паходнямі. Усіх памешчыкаў няшчадна зьнішчалі,-за час пугачоўшчыны іх было перавешана некалькі тысяч. «У Маскве,-пісаў адзін сучасьнік,- халопы і фабрычныя і ўся шматлікая чэрнь маскоўская, бадзяючыся па вуліцах, бадай відочна выяўляла буйны свой настрой і адданасьць самазванцу, які згодна іх слоў нясе ім жаданую волю».

Якую-ж волю нëс Пугачоў? У сваіх «маніфэстах» ён «дараваў» «усім, хто знаходзіўся раней у сялянстве і падданстве памешчыкаў, вернападданымі нявольнікамі ўласна нашай кароны» - быць, тлумачыцца далей, «вечна казакамі», не вымагаючы рэкруцкіх набораў, падушных і іншых грашовых падаткаў, ва ўладаньне землямі, ляснымі, сенакоснымі ўжыткоўнасьцямі, рыбнымі лоўлямі, салявымі вазёрамі бяз куплі і без аброку». Гэта была, як мы бачым, поўная програма вызваленьня сялян ня толькі з іх зямлёй, але з зваротам сялянам усіх ужыткоўнасьцяй, калі-небудзь адабраных ад іх і ад казакоў памешчыкамі і адкупшчыкамі (рыбная лоўля і салявыя вазёры здаваліся на водкуп). Мала таго, зьнішчаўся ня толькі просты ўціск гандлёвага капіталу цераз прыгоннае права, але і ўскосны, цераз падаткі: апрача падушных, аб якіх ужо гаварылася вышэй, побач з рэкрутчынай, маніфэст вызваляў сялян «ад усіх раней чынімых-ад зладзеяў дваран, гарадзкіх хабарнікаў і судзьдзяў-сялянам і ўсяму народу падаткаў, якія накладаліся, і абцяжаньняў». Такую грунтоўную зьмену, якая зьнішчала ўвесь сэнс існаваньня прыгоньніцкай дзяржавы, маніфэст відочна не разьлічаў правесьці сіламі аднэй царскай улады, ад імя каторай быў напісан маніфэст. У заключэньне гэты апошні прапанаваў сялянам дзейнічаць уласнымі сродкамі, і памешчыкаў, праціўнікаў нашай улады, бунтароў імпэрыі і руйнавальнікаў сялян лавіць, казьніць і вешаць».