Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У такім становішчы было ня толькі зямляробскае насяленьне, але й прыгонныя майстаравыя уральскіх горных заводаў. Гэта асабліва важна таму, што на уральскіх горнарабочых і горназаводзкіх сялянах (апошнія павінны былі для заводаў сячы лес, падвозіць руду, капаць сажалкі і т. п.) трымалася галоўная сіла Пугачова. Гэты апошні паходзіў з данскіх казакоў. Ён спачатку дзейнічаў на Цераку (Паўночны Каўказ), дзе граў выдатную ролю, потым трапіў на раку Урал (якая тады называлася Яікам) і застаў тубыльнае казацтва ў вялікім неспакоі. Яіцкія казакі жылі, галоўным чынам (як часткова і цяпер жывуць уральцы), рыбнымі промысламі. Яны лавілі рыбу, салілі яе і адсылалі ў Расію. Але соль была скарбовай манаполіяй, а салявы водкуп захапіла ў рукі казацкая старшыня. Казацкая маса была ў старшыні, як у мёртвай пятлі; не абмяжоўваючыся салявым падаткам, старшыня абкладала казакоў яшчэ рознымі, ужо зусім незаконнымі, паборамі. Казакі паўставалі, уласна, супроць сваіх атаманаў-эксплёататараў. Але на дапамогу атаманам зьяўляліся вайсковыя каманды з Орэнбургу, і казакаў жорстка ўсьміралі. Мноства казакаў было адлупцавана бізуном, саслана на катаргу, аддана ў салдаты. Злосьць была страшэнная, і калі Пугачоў абвясьціў сябе «цудоўна-выратаваным» Пётрам ІІІ, казакі пачалі зьбірацца да яго з усіх бакоў. Калі Пугачоў пытаў першых, што прыехалі да яго, ці прымуць яны яго, яму, як адзін, адказвалі: «Прымем, баця, толькі заступіся за нас і ў нашых ад старшынь крыўдах памажы, мы ўсе зусім згалелі ад вялікіх грашовых пабораў».

Здавалася-б і гэта паўстаньне ўраду Кацярыны ІІ было таксама лёгка ўсьмірьць, як і папярэднія. Пасланы супроць Пугачова генерал больш за ўсё баяўся, як-бы той «ня пусьціўся ўцякаць», ня зьбег ад яго (Пугачоў аднойчы ўжо быў арыштаваны, як «Пётра ІІІ» і шчасьліва зьбег). Заместа таго цераз некалькі тыдняў «пусьціўся ўцякаць» сам гэты генэрал. Як-жа гэта здарылася? А таму, што насустрэч Пугачову пайшло «ўсеагульнае чэрні ўзрушэньне», «у сярэдзіне і збоку зладзейства, здрадніцтва і непаслушэнства ад жыхароў», як пісаў у Пецярбург другі генэрал, прысланы на зьмену першаму. А на першым месцы «усеагульнае забурэньне» ахапіла ўральскія заводы з іх прыгонным, рабочым і сялянскім насяленьнем. Пры гэтым, - даносіў з Пецярбургу ангельскі пасланьнік свайму ўраду, вялікая колькасьць медных гармат, вылітых на скарбовых ліцейных заводах, трапіла ў рукі мяцежнікаў, якія разбурылі некалькі ліцейных заводаў, у тым ліку адзін з заводаў Дземідава, прыгоннныя сяляне якіх далучыліся да бунтаўшчыкоў».

Тут няправільна толькі, што Пугачоў «разбурыў» заводы: сапраўды-ж заводы на яго працавалі, забесьпячалі яго порахам і бомбамі. Людзі, якія ўмелі выліваць гарматы, умелі з іх і страляць; разам з бомбамі і порахам Пугачоў атрымліваў з заводаў і артылерыстых, і яны былі лепшыя, чым урадовыя. Удзел ураль-