Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лярскую «інтэлігенцыю», чыноўніка. Літаратары, акторы, мастакі знаходзіліся ў гандлёвага капіталу на становішчы жартаўнікоў і блазнаў. Уся гэтая інтэлігенцыя была або мала інтэлігентна (чыноўнікі), або вельмі мала ўплывовая ў грамадзкім сэнсе. Таму ў рэволюцыях эпохі гандлёвага капіталізму інтэлігенцыя мала прымае ўдзелу, мы гэта зараз і ўбачым. Але па меры разьвіцьця прамысловага капіталізму сюды далучаюцца юрыстыя-адвакаты, часопісцы-газэтчыкі, потым, па меры пашырэньня машыннай тэхнікі, інжынеры і г. д. Яны ўжо вельмі патрэбны буржуазнаму грамадзтву, і грамадзкая роля ў іх куды большая. У Францыі правадырамі рэволюцыі былі, галоўным чынам, адвакаты і часопісцы (але быў і доктар Марат, былі інжынеры - Карно ды інш.). У іншых выпадках гэта маглі быць літаратары, настаўнікі або нават вайскоўцы. Удзел вайскоўцаў у буржуазнай рэволюцыі вельмі заметны ў Гішаніі, у Італіі і ў нас, у Расіі: самае галоўнае выступленьне рэволюцыйнай буржуазіі, змова дзекабрыстых (гл. вышэй ст. 94 і ніжэй) усьцяж была вайсковай.

Значыцца, беспасрэдным увасабленьнем буржуазнай рэволюцыйнасьці зьяўляецца не сама прадпрыемчая буржуазія, а інтэлігенцыя. Будзем памятаць гэта і, дарэчы, адзначым, што зусім не канечна, каб інтэлігенцыя разумела, да якога канцовага выніку хіліцца буржуазная рэволюцыя, каб ёй ясна было, што яна змагаецца за прамысловы капітал супроць гандлёвага. Рэволюцыя вымагае ад сваіх дзеячоў захапленьня, самаахвярнасьці, ва ўсякім разе, рызыкі сваім жыцьцём і становішчам. Але хто-ж захопіцца малюнкам, калі фабрыкант праганяе ў карк купца, і хто пачне дзеля гэтага чым-колечы рызыкаваць? Усёй тэй падкладкі барацьбы, аб якой мы расказвалі вышэй, інтэлігенцыя проста не разумела. Яна бачыла знадворныя праяўленьні прыгоньніцкай дзяржавы,-сваволю царскай улады, прадажнасьць чыноўніцтва, жорсткія кары, прыгнечаньне ніжэйшых кляс, і яна паўставала супроць усяго гэтага ў імя волі. Што сапраўднай волі ня можа быць, пакуль існуе эксплёатацыя чалавека чалавекам, пакуль існуе капіталізм, гэтага інтэлігенцыя доўгі час не разумела, а калі зразумела, то перастала ў большасьці сваёй быць рэволюцыйнай. Бо інтэлігенцыя, паўтараем гэта, як буржуазія, жыла на дадатковы продукт, які гвалтоўна выціскаўся з селяніна ці рабочага. Комуністычная рэволюцыя для яе азначала, што яна павінна была страціць выгодны паёк, павінна была стаць у адзін шэраг з працаўнікамі фізычнай працы, адмовіўшыся ад сваіх прывілеяў. А на гэта мог пайсьці толькі мала хто, найбольш шчырыя і адданыя справе рэволюцыянэры-інтэлігенты.

Высьветліўшы сабе аснаўныя рысы буржуазнай рэволюцыйнасьці, пяройдзем цяпер да таго фундаманту, на якім павінна была стаяць расійская буржуазная рэволюцыя, як і кожная іншая: да народнага сялянскага руху. Мы угледзім, што фундамант гэты так