Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яго дадатковы продукт, адзін гандлёвы капітал, а потым ён пачаў рабіць гэта ў кампаніі з прамысловым капіталам, але пакідаючы сабе ўсё-ткі вялікую долю. Няўжо-ж сам селянін абыяка і без нараканьня вытрымліваў гэту эксплёатацыю, якая ўсё расла? Мо ён час ад часу варушыўся, напамінаючы таму, хто сядзеў на яго сьпіне, што ён, селянін, так сама жывы чалавек, а не драўляная лава, і што сялянская сьпіна адчувае цяжар?

Варушыўся, і так моцна, што гэта наганяла панічны страх на адных і давала надзеі-не заўсёды грунтоўныя-другім. З гэтых надзей пайшла народніцкая рэволюцыя, аб якой мы раскажам у наступным разьдзеле. А гэтыя страхі затрымлівалі ў нас буржуазную рэволюцыю, затрымлівалі да тае пары, пакуль не пачаўся ў Расіі рабочы рух, які вытруціў з расійскай буржуазіі апошнія астачы рэволюцыйнасьці.

Але тут трэба на мінуту прыпыніцца на пытаньні аб тым, пра якую-ж буржуазію мы гаворым, калі кажам аб «рэволюцыйнасьці» буржуазіі? Часта гэта разумеюць так, што колісь кляса капіталістых (прычым не разьбіраюць, якіх іменна: гандлёвых ці прамысловых) была сама, беспасрэдна, рэволюцыйная. Гэтага ніколі ня было і нідзе ня бывае. Рэволюцыя заўсёды ёсьць рух народнае масы, заўсёды, проста або пабочна, накіравана супроць эксплуатацыі-- кожная рэволюцыя, на толькі соцыялістычная. Цяпер абмяркуйце, які-ж гэта эксплёататар будзе клікаць народ на бой супроць эксклёатацыі? Гэтага ніколі, пэўна, не здараецца. Але адны эксплёататары заўсёды ўмеюць выкарыстаць паўстаньне эксплёатаваных супроць другіх эксплёататараў. Гэта-асаблівая форма буржуазнай конкурэнцыі, калі хочаце. Так, у Францыі, у канцы XVІІІ веку, прамысловы капітал за дапамогай сялянскай і рабочай рэволюцыі, выкінуў з сядла стары гандлёвы капітал, памоцна зьвязаны з зямельнай уласнасьцю, а потым сам сеў на месцы купцоў і памешчыкаў. Але гэта ня значыць, што беспасрэдным кіраўніком францускай рэволюцыі былі фабрыканты і заводчыкі. Француская рэволюцыя 1789 г. і пачалася-ж з паўстаньня на аднэй фабрыцы. Правадырамі рэволюцыі ў Францыі былі не фабрыканты, наогул не прадпрыемцы, а прамежная кляса паміж прадпрыемцамі і дробнай буржуазіяй,--класа моцна зьвязаная з прамысловым капіталізмам, якая ад яго залежала, але якая сама не эксплёатавала беспасрэдна народную масу. Гэтую клясу адукаваных служак капіталу, «грамацеяў-дзесятнікаў», прынята называць у Расіі інтэлігенцыяй (г. зн. людзі, якія «знаюць, разумеюць»).

Інтэлігенцыя таксама жыве на дадатковы продукт,-у гэтым яе сувязь з буржуазіяй. Чым хутчэй і шырэй разьвіваецца капіталізм, тым ён выгадней, бо тым больш інтэлігенцкіх профэсій, тым шырэй поле для дзейнасьці інтэлігенцыі. Гандлёвы капітал меў пры сабе, у якасьці інтэлігенцкіх служак, толькі дактароў ды канцы-