Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

раней. Чыста прыгоньціцкая дзяржава больш давярала памешчыку, чым тая поўпрыгоньніцкая, якая ўсталявалася ў Расіі з 60-х гадоў. Гандлёвы капітал ня мог запомніць, што ў 1861 г. пэўная частка дваранства перайшла на бок яго конкурэнта-прамысловага капіталу. Да земскай рэформы мясцовыя памешчыкі выбіралі і мясцовы суд, і мясцовую паліцыю: цяпер выбар судзьдзяў за імі застаўся: міравога судзьдзю выбірала павятовае земскае сабраньне, і, зразумела, каго ён выбіраў, ня лічачы нават таго, што для таго, хто выбіраўся, канечна трэ было уладаць маёнткам ня ніжэй пэўнай каштоўнасьці; міравы судзьдзя на вёсцы быў заўсёды з памешчыкаў. Але паліцыю пачала назначаць цэнтральная ўлада: раней спраўнік выбіраўся памешчыкамі павету, цяпер яго прысылала губэрская ўлада. І з боку адносін да гэтае ўлады земскія сабраньні былі куды менш самастойныя, чым ранейшыя дваранскія (якія засталіся, але выключна, як станавая організацыя). Тыя мелі права падаваць просьбы на «высачайшае імя», гэтыя - не. І губарнатар быў пастаўлены над імі, ён павінен быў сачыць за «законнасьцю» іх пастановаў, нібы гэта ня мог зрабіць суд, які па ўсіх краінах зьяўляецца іменна ахавальнікам законнасьці.

Гандлёвы капіталізм адступіў, такім парадкам, на ўсіх фронтах вельмі недалёка і адразу-ж грунтоўна ўмацаваўся на «тылавых позыцыях. Расійская прамысловасьць не дабілася таго, што атрымала даўно перад гэтым ангельская і француская,-удзелу ў організацыі краіны цераз буржуазны парлямэнт. Яна не атрымала нават таго, што мела нямецкая,-пастаяннага дарадчага голасу ў такой організацыі; пастаяннае буржуазнае прадстаўніцтва пры цэнтральнай уладзе дала расійскай буржуазіі толькі рабочая рэволюцыя 1905 году. Яна не атрымала нават вольнага рабочага. Чым-жа тлумачыцца такое прыніжанае становішча расійскай прамысловай буржуазіі параўнаўча з заходнім? Чаму яна не адважылася на большае, чым мізэрныя «вялікія рэформы» 60-х гадоў, ды й тых, як убачым далей, ня умела абараніць бяз уступак? Тут нам трэба вярнуцца назад, і мы ўгледзім, што расійскі буржуа спачатку быў у сваіх марах нават больш адважны, чым заходнія, але лютая сапраўднасьць, сапраўднасьць расійскага экономічнага разьвіцьця падцяла крыльлі гэтым марам.

Рэволюцыйная буржуазія.

Да гэтых час мы малявалі разьвіцьцё народнае гаспадаркі і дзяржаўных формаў у Расіі так, як-бы гэты процэс адбываўся зусім гладка, не натыкаючыся ні на якія перашкоды, бяз сучка, без зачэпкі, як кажуць. Мы бачылі, што процэс гэты ўвесь час ішоў да аднае мэты-эксплёатацыі селяніна то на той, то на іншы манер, прычым спачатку эксплёатаваў селяніна, адбіраючы ад