Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тычнай краіны ў Заходняй Эўропе. Адтуль быў запазычаны і земскі цэнз падзелу насяленьня для выбараў у земскія ўстановы на тры «курыі», толькі ў Прусіі гэтыя «курыі» адрозьніваліся адна ад аднае колькасьцю падатку, які плаціўся, інакш кажучы, сваім багацьцем, так што самая буйная буржуазія мела ⅓ усіх галасоў (хоць яна не складала, мабыць, і 1 проц. насяленьня), сярэдняя буржуазія мела ⅙ (хоць з насяленьня да яе належала, мабыць, 1/10), і ўся рэшта насяленьня г. зн. 90 проц. жыхароў, таксама ⅓. У Прусіі, такім чынам, выбраньне было заснована на чыста буржуазным прынцыпе-маемасным. «Абрусеньне» гэтага прынцыпу выразілася ў тым, што у нас быў уведзены, хоць і ў скрытым выглядзе, прынцып станаў. ⅓ усіх галасоў атрымалі «асабістыя зямляўласьнікі», г. зн. дваране-памешчыкі, бо іншых асабістых зямляўласьнікаў, за выключэньнем прамысловых губэрняў, дзе ўладалі маёнткамі і фабрыканты, бадай ня было; ⅓ была дана «грамадзкаму зямляўладаньню», г. зн. сялянам, і ⅓ усёй рэшце, г. зн. буржуазіі. У павятовых сабраньнях дваране і чыноўнікі склалі, дзякуючы гэтаму, бадай палавіну ўсіх гласных, а разам з буржуазіяй бадай дзьве трэці; сяляне-ж крыху больш аднэй трэці. На выбарах губэрскіх гласных, якія пасыпаліся ўжо ня проста насяленьнем, павятовымі земствамі, большасьць была загадзя забясьпечана буржуазіі, а спаміж гэтай апошняй зямляўласьнікам: на губэрскіх сходах дваране і чыноўнікі складалі ужо больш 4/5, а сяляне менш 1/10. Урэшце, у кіраўніцтвах выканаўчых органаў земскіх сабраньняў, земскім «урадзе»,-бо кіравалі-ж іменна кіраўніцтвы, якія дзейнічалі заўсёды, а не сабраньні, якія склікаліся раз у год на 20 дзён,-перавага памешчыкаў была яшчэ больш значнай: у павеце ўжо яны адны, без буржуазіі, складалі абсолютную большасьць, а ў губэрскіх кіраўніцтвах іх было 9/10, а сялян усяго паўтара процэнта.

Затое, калі мы возьмем земскія падаткі, мы атрымаем малюнак якраз адваротны: дзесяціна «надзельнай», г. зн. сялянскай, зямлі плаціла 40 капеек, дваранскай 21 кап., а скарбовай і «удзельнай», г. зн. належаўшай царскай фаміліі, толькі 12 кап. Бадай якраз як у евангэліі: хто мае, таму дасца, а хто ня мае, ад таго адбярэцца. Да цяжару, які выціскаў з сялян «дадатковы продукт» пасьля 19 лютага 1861 году, і земскае самакіраўніцтва прычапіла свой фунцік. Калі дадаць да гэтага, што памешчыкі вельмі пяспраўна плацілі надаткі, якія прымадалі на іх долю, нядоімка памешчыцкай зямлі была куды большай, чым сялянскай, прытым, чым пан быў больш багаты, тым ён плаціў горш і тым цяжей было з яго што-небудзь спагнаць, малюнак будзе поўны: і ў земскай рэформе, як у сялянскай, стары парадак перамог больш чым напалавіну. Земскае самакіраўніцтва, у істоце, засталося дваранскім самакіраўніцтвам, і наўрад ці сяляне маглі ўцешыцца тым, што цяпер гэта было яшчэ меней самакіраўніцтва, чым