Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

як знарок, былі зроблены для багатых. Каб гаварыць на судзе публічна, патрэбна была некаторая адукацыя, веда судовых формальнасьцяй, урэшце, проста навык. Дзе ўсё гэта было ўзяць рабочаму або селяніну? А ў грамадзянскім судзе, у якім сьпіраліся аб грошах, аб зямлі, трэба было ведаць законы аб уласнасьці, а законы гэтыя заставаліся старыя, дзе сам чорт нагу зламаў-бы. Новага кодэксу і тут не знайшлі часу напісаць. Багатыя людзі маглі гэтага ўсяго пазбыцца, наняўшы адваката, адукаванага юрыстага, які заўсёды хадзіў на судох і ведаў усе іх ходы. Бедняком давалі абаронцаў па вызначэньні ад суду, і гэта былі па большай частцы маладыя адвакаты, якія толькі пачыналі працаваць, а старыя і спрактыкаваныя стараліся як-небудзь сапхнуць справу, якая не абяцала ім «гонорару». На судзе буржуа, такім парадкам, бый куды лепей узброены, чым не-буржуа. Падругое, рэформа ня была даведзена да канца, што павінны былі прызнаць і буржуазныя гісторыкі, а потым даволі хутка была яшчэ і абцята. Для важнейшых справаў, дзе быў зацікаўлены сам урад, справаў «політычных», застаўся, як і раней, чыноўніцкі суд з так званымі «прадстаўнікамі ад станаў» (але прадстаўнікі станаў, як мы ведаем, былі і ў старым судзе); хутка гэты суд быў пашыраны на ўсе справы, дзе было заблытана чыноўніцтва. Галоснасьць была абцята тым, што суду было дана права «зачыняць дзьверы», г. зн. рабіць разгляд сакрэтным. Суд з прадстаўнікамі ад станау пры зачыненых дзьвярах ужо вельмі мала адрозьніваўся ад старога суду,-толькі тым, што быў прысутны абаронца. Урэшце, была захована адміністрацыйная права. Міністар ці губарнатар маглі высылаць у Сібір бяз жаднага судовага разгляду. А паліцыя бяз жаднага розгляду лупцавала на ўчастках, каго лічыла патрэбным.

Самая «эўропэйская» з рэформаў Аляксандра ІІ захавала, такім парадкам, досыць «ісьцінна-расійскіх» рыс. Яшчэ больш іх засталося ў другой рэформе, якой прастадушныя людзі думалі канчаткова зламаць ногі чыноўніцтву, у рэформе земскай. Да 1861 г. мясцовыя справы-паліцыя, суд на дробных праступках, утрыманьне ў парадку дарог, мастоў і г. д.-былі ў руках купецтва ў гарадох і памешчыкаў на вёсцы. Інакш кажучы, мясцовыя справы 90 проц. расійскага насяленьня былі ў руках дваранства. Аб мясцовай гаспадарцы, дарогах, мастох, больніцах, школах бадай ніхто не клапаціўся, ды апошніх бадай і на было; больніцы былі хутчэй у вялікіх маёнтках, зробленыя «прасьвечанымі» панамі часткай з фанфаронства, часткай, як патрэбная прыналежнасьць добра наладжанай гаспадаркі. Словам, дарэформавага «земства» бадай ніхто не заўважаў, і калі ў 1864 г. былі створаны «земскія установы», то ўсім здавалася, што ў Расіі зьявілася нешта новае і нават, як здавалася замілаваным у сябе рэформатарам, нешта зусім орыгінальнае, да чаго нідзе ў іншых краінах не дадумаліся. А сапраўды нашыя земскія ўстановы былі даволі дакладна зьняты з Прусіі, самай бюрокра-