Старонка:Расійская гісторыя ў самым кароткім нарысе.pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

маў» і захаваў, наагул і цалком, уладу за гандлёвым капіталам. Болей за ўсё прыгоньніцкай дзяржаве прышлося ахвяраваць у галіне суду. Ня толькі прамысловы, але і гандлёвы капітал не маглі не задумацца над тым, колькі будуць каштаваць ім хабары пры тым размаху, які павінна было набыць экономічнае жыцьцё краіны. Пры параўнаўча невялікіх ранейшых гандлёвых зваротах можна было абыйсьціся дзесяткамі і соткамі тысяч, цяпер справа пахла дзесяткамі мільёнаў; на такое зьмяншэньне сваіх прыбыткаў капіталісты ня мог згадзіцца. Хабару была абвешчана нашчадная вайна. Хабарніка цкавалі скрозь - у газэтах, часопісах, комэдыях, романах, аповесьцях. Ужо Мікалай І,-мы памятаем, што ён аднэй нагою стаў у новай, прамысловай Расіі, а другой - у старой гандлёвай, - павінен быў дапусьціць высьвядчэньне дробных хабарнікаў («Рэвізор» і «Мёртвыя душы» Гогаля). Ён-жа павінен быў адмовіцца ад бізуна (захаваўшы розгі і «скрозь строй»), і за яго-ж панаваньнем, пад канец, быў складзены проект судовай рэформы па новых падставах, але ў яго, як вядома, не хапіла храбрасьці ажыцьцявіць проект. Калі скасавалі прыгоннае права, мікалаеўскі проект здаваўся ўжо ўстарэлым. Судовая рэформа Аляксандра ІІ пашла куды далей за яго. Яна пашырыла ў Расіі бадай заходняэўропэйскія (г. зн. уласьцівыя разьвітаму прамысловаму капіталізму) формы судаўніцтва. Зачынены суд зьмяніўся публічным, галосным, судаўніцтва выключна на паперы замянілася вусным судагаварэньнем. Урэшце, прыгавор да важнейшых крымінальных справах выносілі ня чыноўнікі, а прысяжныя, якія браліся з колаў самага грамадзтва. А для менш важных спраў выбіраліся «міравыя судзьдзі».

Само па сабе зразумела, што аб «вялікасьці» судовай рэформы буржуазныя пісьменьнікі крычалі яшчэ галасьней, чым аб «бескарыснасьці» сялянскай. Лгарства тут было, бадай, крыху менш: судовая рэформа была самай удалай з рэформаў 60-х гадоў, асабліва, калі прыняць пад увагу, што адначасна былі скасованы зусім цялесныя кары па суду (толькі сялянскія, валасныя суды, якія былі, як мы ведаем, над дваранскай камандай, захавалі права ўжываць розгі). Але ўсё-ж такі ня трэба запамінаць, папершае, што рэформа зусім сур'ёзна абараняла інтарэсы толькі буржуазіі, прысяжнымі ў горадзе маглі быць толькі людзі, што мелі пэўны прыбытак (пэнсія і т. п.), які перавышаў заработную плату звычайнага рабочага або нават дробнага служачага. У прысяжныя ў горадзе, такім чынам, трапляла толькі буржуазія. З сялян у прысяжныя дапушчаліся толькі тыя, якія раней займалі якую-небудзь пасаду ў сялянскім «самакіраўніцтве», г. зн. былі грунтоўна вымуштраваны дваранскім «міравым пасрэднікам». Маса працоўнага сялянства і тут была ўхілена ад справы. Міравыя судзьдзі таксама маглі выбірацца толькі з людзей, якія мелі пэўнае багацьце. А галоўнае, новая рэформа суду, так выслаўленыя «вуснае і галоснае судаўніцтва», «супарніцкі процэс»,